Швіц (кантон)
(Пасля перасылкі з Кантон Швіц)
Швіц (ням.: Schwyz [ʃviːts], фр.: Schwy(t)z, італ.: Svitto, рэтарам.: Sviz) — нямецкамоўны кантон у цэнтральнай частцы Швейцарыі. Сталіца — горад Швіц. Насельніцтва 131 тыс. чалавек (17-е месца сярод кантонаў; дадзеныя 2003 года).
ГеаграфіяПравіць
Плошча 908 км² (13-е месца сярод кантонаў).
ГісторыяПравіць
Кантон стаў адным з трох кантонаў, якія заснавалі Швейцарскую Канфедэрацыю 1 жніўня 1291 года. Швейцарыя названая ў гонар кантона Швіц. Сцяг сучаснай Швейцарыі створаны на аснове сцяга кантона Швіц.