Адміністрацыйны падзел Швейцарыі

(Пасля перасылкі з Кантон (Швейцарыя))

У склад Швейцарыі як федэратыўнай рэспублікі ўваходзіць 26 кантонаў (20 кантонаў і 6 паўкантонаў). Кантоны (ням.: Kantone, фр.: cantons, італ.: cantoni, рэтарам.: chantuns) — гэта найбуйнейшыя дзяржаўна-тэрытарыяльныя адзінкі Швейцарскай Канфедэрацыі. Ніжэйшы ўзровень тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу — абшчыны (ням.: Gemeinde), якіх станам на студзень 2012 года налічвалася 2495 (у 2011 годзе — 2495 абшчын)[1]. Ніжэй прыведзены спіс кантонаў (варта адзначыць, што нямала гарадоў Швейцарыі маюць розныя назвы, якія ўжываюцца на розных мовах краіны).

Кожны кантон мае сваю канстытуцыю і законы, заканадаўчы орган — кантанальны савет (kantonsrat), або вялікі савет, выканаўчы орган — кіруючы савет (regierungsrat), або дзяржаўны савет, які складаецца з губернатара (landammann), або старшыні дзяржаўнага савета, і ўрадавых саветнікаў (regierungsrat), або дзяржаўных саветнікаў. Кантон цалкам самастойны ў вырашэнні ўнутраных праблем. У распараджэнні цэнтральнага ўрада знаходзяцца міжнародныя пытанні, федэральны бюджэт і эмісія грошай. Тым не менш, Швейцарыя — адзіная дзяржава. Дэвіз краіны: «Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго!» (лац.: Unus pro omnibus, omnes pro uno).

Самым апошнім паводле даты ўтварэння з'яўляецца кантон Юра (аддзелены ад кантона Берн у 1979 годзе паводле вынікаў рэферэндуму).

Адміністрацыйны падзел Швейцарыі на кантоны
Герб Кантон Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2012)
Шчыльнасць,
чал./км²
Сталіца
1 Апенцэль — Аўсерродэн 1 (ням.: Appenzell Ausserrhoden) 242,9 53 438 220,00 Герызау (ням.: Herisau)
2 Апенцэль — Інерродэн 1 (ням.: Appenzell Innerrhoden) 172,5 15 717 91,11 Апенцэль (ням.: Appenzell)
3 Ааргау (ням.: Aargau) 1403,8 627 340 446,89 Аарау (ням.: Aarau)
4 Базель-Ланд 1 (ням.: Basel-Landschaft) 517,5 276 537 534,37 Лісталь (ням.: Liestal)
5 Базель-Штат 1 (ням.: Basel-Stadt) 37,1 187 425 5051,89 Базель (ням.: Basel)
6 Берн (ням.: Bern, фр.: Berne) 5959,1 992 617 166,57 Берн (ням.: Bern, фр.: Berne)
7 Вале (фр.: Valais, ням.: Wallis) 5224,4 321 732 61,58 Сьён (фр.: Sion, ням.: Sitten)
8 Во (фр.: Vaud) 3212,1 734 356 228,62 Лазана (фр.: Lausanne)
9 Гларус (ням.: Glarus) 685,4 39 369 57,44 Гларус (ням.: Glarus)
10 Граўбюндэн, або Грызон (ням.: Graubünden, рэтарам.: Grischun, італ.: Grigioni) 7105,2 193 920 27,29 Кур (ням.: Chur, рэтарам.: Cuira, італ.: Coira)
11 Жэнева (фр.: Genève) 282,4 463 101 1639,88 Жэнева (фр.: Genève)
12 Золатурн (ням.: Solothurn) 790,5 259 283 328,00 Золатурн (ням.: Solothurn)
13 Люцэрн (ням.: Luzern) 1493,4 386 082 258,53 Люцэрн (ням.: Luzern)
14 Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel) 803,1 174 554 217,35 Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel)
15 Нідвальдэн 1 (ням.: Nidwalden) 276,1 41 584 150,61 Штанс (ням.: Stans)
16 Обвальдэн 1 (ням.: Obwalden) 490,6 36 115 73,61 Зарнен (ням.: Sarnen)
17 Санкт-Гален (ням.: Sankt Gallen) 2025,5 487 060 240,46 Санкт-Гален (ням.: St. Gallen)
18 Тычына (італ.: Ticino) 2812,5 341 652 121,48 Белінцона (італ.: Bellinzona)
19 Тургау (ням.: Thurgau) 990,9 256 213 258,57 Фраўэнфельд (Frauenfeld)
20 Уры (ням.: Uri) 1076,4 35 693 33,16 Альтдорф (ням.: Altdorf)
21 Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg) 1670,8 291 395 174,40 Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg)
22 Цуг (ням.: Zug) 238,7 116 575 488,37 Цуг (ням.: Zug)
23 Цюрых (ням.: Zürich) 1728,9 1 408 575 814,72 Цюрых (ням.: Zürich)
24 Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen) 298,5 77 955 261,16 Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen)
25 Швіц (ням.: Schwyz) 908,1 149 830 164,99 Швіц (ням.: Schwyz)
26 Юра2 (фр.: Jura) 838,8 70 942 84,58 Дэлемон (фр.: Delémont)
Усяго 41 285 8 039 060 194,72

1 Да 1999 года меў статус паўкантона. Паводле канстытуцыі Швейцарыі 1999 года дэ-юрэ атрымаў статус кантона, але дэ-факта застаўся паўкантонам з абмежаванымі правамі.

2 Утварыўся ў 1979 годзе.

Заўвагі правіць

  1. Der Bund kurz erklärt (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2011. Праверана 1 красавіка 2012.
  2. Насельніцтва Швейцарыі (2012) Архівавана 6 сакавіка 2014.

Спасылкі правіць