Кантынентальны клімат
Кантынентальны клімат — тып клімату, які характарызуецца спёкай улетку, сцюжай узімку і малой колькасцю ападкаў. Кантынентальны клімат фарміруецца пераважна ў выніку ўздзеяння на атмасферу буйных масываў сушы. Гэты тып клімату характэрны для ўнутраных рэгіёнаў мацерыкоў. Кантынентальны клімат пануе на значнай частцы тэрыторыі Расіі, краін Сярэдняй Азіі (напрыклад, Казахстан, Узбекістан), у Манголіі і ўнутраных рэгіёнах ЗША і Канады. Часткай свету з найбольшым распаўсюджваннем кантынентальнага клімату з'яўляецца Азія. Кантынентальны клімат прыводзіць да ўтварэння стэпаў і пустыняў, бо большая частка вільгаці мораў і акіянаў не даходзіць да ўнутрыкантынентальных рэгіёнаў.
Кантынентальны клімат умераных шырот
правіцьВа ўмераных шыротах для кантынентальнага клімату характэрныя вялікая гадавая амплітуда тэмпературы паветра (спякотнае лета і халодная зіма), а таксама значныя змены тэмпературы на працягу дня. Ад марскога клімату кантынентальны адрозніваецца паніжанай сярэдняй гадавой тэмпературай і вільготнасцю, у некаторых выпадках павялічанай запыленасцю паветра. Для кантынентальнага клімату характэрна досыць малая хмарнасць і малая гадавая колькасць ападкаў, максімум якіх прыходзіцца на лета. Сярэдняя хуткасць ветравею, як правіла, таксама невялікая. Надвор'е ў рэгіёнах з кантынентальным кліматам больш зменлівае, чым у рэгіёнах з марскім кліматам.
Кантынентальны клімат тропікаў
правіцьУ тропіках гадавыя ваганні тэмпературы паветра не такія вялікія, як ва ўмераных шыротах, а ападкаў выпадае больш, чым пры марскім клімаце.
Кантынентальны клімат палярных шырот
правіцьУ палярных шыротах, для кантынентальнага клімату характэрныя вялікія гадавыя ваганні тэмпературы паветра і вельмі зімнае лета.
Сувязь з іншымі тыпамі клімату
правіцьКантынентальны клімат можа ў саслабелым выглядзе распаўсюджвацца і на найбліжэйшыя да мацерыкоў часткі акіянаў, пры паступленні паветраных масаў з мацерыка на тэрыторыю над акіянам на працягу ўсяго года. Кантынентальны клімат адрозніваецца ад мусоннага клімату, які фарміруецца пераважна дзякуючы ўплыву кантынентальных паветраных масаў узімку і марскіх паветраных мас — улетку. Паміж марскім і кантынентальным кліматам існуюць паступовыя пераходы, напрыклад клімат Заходняй Еўропы пераважна марскі, Еўрапейскай часткі Расіі — умерана-кантынентальны, Усходняй Сібіры — рэзка кантынентальны, Далёкага Усходу — мусонны.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кантынентальны клімат