Кантэкст (лац.: contextus – цесная сувязь, спляценне) – адрэзак, частка тэксту пісьмовай або вуснай мовы з закончанай думкай, які дазваляе дакладна выявіць значэнне асобнага слова або выразу, якія ўваходзяць у яго склад.

У мастацкім творы эстэтычная нагрузка кожнага элемента тэксту вызначае блізкі кантэкст (фразы, эпізоду, сітуацыі) і шырокі кантэкст (твора, творчасці пісьменніка).

У больш шырокім сэнсе кантэкст — асяроддзе, у якім існуе аб'ект (напрыклад, «Бібліятэка і кніга ў кантэксце часу»). З фармальнага пункту гледжання кантэкст з'яўляецца пэўнай сістэме адліку, прасторай імёнаў.

Кантэкстуальны (ад фр.: contextuel) — абумоўлены кантэкстам (напрыклад, кантэкстуальныя сінонімы).

Спасылкі правіць