Канун (страва)

(Пасля перасылкі з Канун, страва)

Кану́н — традыцыйная беларуская абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі.

Гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты), крышанага спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў.

Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі кануна з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.

Літаратура правіць