Другая Карабахская вайна
Другая Карабахская вайна — буйнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем танкаў, лятальных апаратаў, артылерыі, буйнакаліберных РСЗА[1] і цяжкай агнямётнай тэхнікі[2] паміж узброенымі сіламі Азербайджана і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (Арцах), падтрыманай арміяй Арменіі.
Другая Карабахская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт | |||
| |||
Дата | 27 верасня — 10 лістапада 2020 | ||
Месца | Лінія судакранання Нагорнага Карабаха, армяна-азербайджанская мяжа | ||
Вынік |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэтыя сутыкненні з’яўляюцца часткай шматгадовага міжэтнічнага канфлікту, дзе сілы самаабвешчанай рэспублікі, што размяшчалася на тэрыторыі Азербайджана, населенай пераважна армянамі, змагалася за захаванне сваёй дзяржаўнасці і культуры. Задачай супраціўнага боку стаіць вяртанне кантролю над згубленым рэгіёнам, які сусветнай супольнасцю ўсё яшчэ прызнаецца азербайджанскім.
Ваеннае кіраўніцтва Азербайджана заяўляе, што армія вяла «контрнаступальную аперацыю па прадухіленні нападу праціўніка і выконвала задачы па вызваленні азербайджанскіх земляў ад акупацыі». Меркаваная мэта азербайджанскага наступлення, па словах азербайджанскага аналітыка Фуада Шахбаза, — захоп Фізулінскага і Джэбраільскага раёнаў на поўдні Нагорнага Карабаха, дзе мясцовасць менш гарыстая і больш спрыяльная для наступальных аперацый[3]. Расійскі палітолаг Аркадзь Дубноў лічыў, што Баку пачаў гэтую аперацыю, таму што пасля сутыкненняў лета 2020 года Ільхаму Аліеву трэба было даказаць, што ён дзеяздольны лідар, а верасень — зручны час года для баявых дзеянняў у рэгіёне[4].
Канфлікт скончыўся падпісаннем мірнага дагавора, па якім некалькі раёнаў адыходзілі ў склад Азербайджана.
Перадгісторыя
правіць10 снежня 1991 года ў самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, які падтрымалі 99,98% з тых, хто прагаласаваў. Рэферэндум байкатаваўся азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха, якое складала каля 21% у былым НКАВ на момант 1989 года[5]. Рэферэндум быў праведзены без згоды Азербайджанскай Рэспублікі і не прызнаны на міжнародным узроўні дзяржавамі-членамі ААН. Міжнацыянальная канфрантацыя прывяла да маштабных ваенных дзеянняў за кантроль над Нагорным Карабахам і некаторымі прылеглымі тэрыторыямі[6]. Сутыкненні і перамяшчэнне апорных пунктаў адбываліся таксама па ўсёй працягласці мяжы Арменіі і Азербайджана.
Пасля некалькіх гадоў кровапралітных баёў, 12 мая 1994 года, прадстаўнікі Арменіі, непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і Азербайджана падпісалі трохбаковае пагадненне аб спыненні агню[7][8]. Гэта скончыла актыўную фазу ваенных дзеянняў у рэгіёне і дазволіла перайсці да перамоў аб мірным урэгуляванні канфлікту пад эгідай Мінскай групы АБСЕ. Пры гэтым, у прылеглых да армяна-азербайджанскай мяжы тэрыторыях захаваўся кантроль бакоў, які ўсталяваўся падчас канфлікту і парушаў дзяржаўную мяжу паміж краінамі. Тым не менш, пагадненне неаднаразова парушалася, у прыватнасці падчас сутыкненняў у 2016 годзе. Інцыдэнты таксама перайшлі на армяна-азербайджанскую дзяржаўную мяжу па-за межамі Нагорнага Карабаха з пагранічнымі сутыкненнямі ў 2012, 2014, 2018 і 2020 гадах.
Прававая кваліфікацыя
правіцьАдзінай прававой ацэнкі канфлікту не існуе. З красавіка па лістапад 1993 года Саветам Бяспекі ААН былі аднагалосна прыняты чатыры рэзалюцыі па Нагорна-карабахскім канфлікце, якія былі не выкананы як азербайджанскім, так і армянскім бакамі:
- Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 822 ад 30 красавіка 1993 года — патрабуе ў тым ліку неадкладнага вываду ўсіх акупацыйных сіл з Кельбаджарскага раёна і іншых нядаўна акупаваных раёнаў Азербайджана;
- Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 853 ад 29 ліпеня 1993 года — патрабуе ў тым ліку поўнага і безумоўнага вываду армянскіх акупацыйных сіл з Агдамскага раёна і ўсіх іншых раёнаў Азербайджана;
- Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 874 ад 14 кастрычніка 1993 года — заклікае зацікаўленыя бакі зрабіць эфектыўным і сталым спыненне агню;
- Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 884 ад 12 лістапада 1993 года — у тым ліку асуджае акупацыю Зангеланскага раёна і горада Гарадзіза Азербайджанскай Рэспублікі.
Ход падзей
правіцьСутыкненні пачаліся раніцай 27 верасня на лініі судакранання Нагорнага Карабаха і Азербайджана. Абодва бакі паведамілі пра ахвяры сярод вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва[9]. У адказ на сутыкненні ў Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы аб’яўлена ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя[10]. У шэрагу раёнаў Азербайджана, у сваю чаргу, было абвешчана ваеннае становішча і каменданцкі час. 28 верасня Арменія забараніла выезд з краіны ўсім мужчынам мабілізацыйнага рэзерву, старэйшым за 18 гадоў. 29 верасня Савет Бяспекі ААН правёў экстраную сустрэчу па сітуацыі ў Нагорным Карабаху. На пачатак кастрычніка Азербайджан пашырыў кантраляваную тэрыторыю, павялічыў колькасць кантраляваных населеных пунктаў у зоне канфлікту[11]. Таксама Міністэрства абароны Азербайджана прадэманстравала магчымасць паспяховага прымянення беспілотных лятальных апаратаў і кропкавых удараў для знішчэння сіл праціўніка[12][13].
Між іншым, у НКР былі пашкоджаныя школы, дамы і астатняя грамадзянская інфраструктура[14]. На азербайджанскай тэрыторыі, па стане на пачатак кастрычніка, было разбурана 427 дамоў, 66 грамадзянскіх аб’ектаў[15], уключаючы 11 школ[16]. 7 кастрычніка ўпаўнаважаны па правах чалавека НКР Артак Бегларан заявіў, што ў сувязі з баявымі дзеяннямі ва ўнутраныя раёны Карабаха ці далей, у Арменію, уцякла прыкладна палова насельніцтва самаабвешчанай дзяржавы, гэта значыць каля 70 тысяч чалавек[17].
10 кастрычніка ў зоне канфлікту ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі ў Маскве пры пасярэдніцтве Расіі, уступіў у сілу рэжым спынення агню, абвешчаны ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і целамі загінуўшых[18]. Тым не менш, нават пасля гэтага баі працягнуліся. Варожыя бакі нават абвінцавілі адзін аднаго ў артабстрэлах населенных пунктаў, такіх як азербайджанская Гянджа і сталіца самаабвешчанай НКР Сцепанакерт[19][20].
Увечары 17 кастрычніка бакі дамовіліся аб часовым гуманітарным перамір’і[21].
26 кастрычніка ўступіла ў сілу трэцяя па ліку дамоўленасць паміж кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі, на гэты раз пры пасярэдніцтве ЗША, пагадненне аб гуманітарным перамір’і[22]. Аднак хутка бакі зноў абвінавацілі адзін аднаго ў яго парушэнні[23][24].
10 лістапада Арменія і Азербайджан, пры пасрэдніцтве Расіі, падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху.
Паведамленні пра ўдзел трэціх сіл
правіцьПадчас канфлікту з’явіўся шэраг паведамленняў аб меркаваным удзеле іншых дзяржаў ці замежных наймітаў.
- Турцыя і сірыйскія баевікі
Па паведамленні брытанскай газеты The Guardian, Турцыя вербавала ў Сірыі баевікоў для ўдзелу ў канфлікце на баку Азербайджана. Са слоў асоб, якія назваліся сірыйскімі наймітамі, іх пачалі набіраць за месяц да пачатку сутыкненняў. Карэспандэнт The Guardian паведаміў, што сем’ям дваіх сірыйцаў, адпраўленых у Азербайджан, расказалі аб іх гібелі, усяго згадваецца пра больш за дваццаць такіх выпадкаў. Інфармацыя з крыніц у Сірыйскай нацыянальнай арміі, фінансаванай Турцыяй, а таксама ад назіральніка з Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, сцвярджае, што першая партыя з 500 сірыйскіх баевікоў на пачатак баявых дзеянняў ужо прыбыла ў Азербайджан, у тым ліку два старшыя камандзіры, аднак апошняе сцверджанне The Guardian не змагло праверыць[25]. На ўдзел сірыйскіх баевікоў на баку Турцыі паказваюць армянскія і расійскія крыніцы. Два сірыйскія паўстанцы заявілі агенцтву Reuters, што Анкара ў дапамогу Азербайджану адправіла сірыйскіх баевікоў. У інтэрв’ю выданню два баевікі з падтрымоўваных Турцыяй паўстанцкіх груп паўночнай Сірыі, якія кантралююцца Турцыяй, заявілі, што пры падтрымцы Анкары накіроўваюцца ў Азербайджан[26]. Арабская служба BBC паразмаўляла з сірыйцам, які назваў сябе наймітам, што ваяваў на баку Азербайджана. З яго слоў у Азербайджан перад самым пачаткам вайны ў Карабаху былі перапраўленыя некалькі сотняў наймітаў з падкантрольных Турцыі сірыйскіх тэрыторый, і яны ўжо панеслі баявыя страты. Праверыць яго сцвярджэнні Бі-бі-сі не змагла, але адзначыла, што яго крыніцы і крыніцы некалькіх еўрапейскіх СМІ сцвярджаюць, што ў Карабах адправіліся баевікі з Ідліба, Афрына і іншых раёнаў на поўначы Сірыі пад патранажам Турцыі. Гэтыя публікацыі заснаваныя на расказах саміх меркаваных наймітаў: незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі не было. Крыніца турэцкай службы Бі-бі-сі ў фармаваннях Сірыйскай нацыянальнай арміі ў горадзе Джэраблус распавяла, што добраахвотнікамі ў Карабах запісаліся каля 1000 чалавек[27].
Аднак Азербайджан, Турцыя і сірыйскія ўзброеныя фармаванні адпрэчвалі гэтыя абвінавачванні.
- Курдскія найміты
Анкара абвінавачвала Арменію ў прыцягненні курдскіх баевікоў з Рабочай партыі Курдыстана (РПК) для дапамогі ў навучанні армянскіх «баевікоў» у Нагорным Карабаху. Крыніцы турэцкіх спецслужбаў заявілі «Middle East Monitor», што каля 300 баевікоў, якія належаць да курдскіх груповак, былі перакінутыя Арменіяй з розных краін Блізкага Усходу і размешчаны ў Нагорным Карабаху, дзе яны пасля пачалі навучаць армянскіх апалчэнцаў баявым дзеянням і партызанскай тактыцы супраць азербайджанскіх сіл на працягу апошняга месяца або двух[28]. Вашынгтон Пост лічыў такія абвінавачванні Анкары ў адрас Арменіі «сумнеўнымі»[29].
У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Азербайджана заяўлялі, што паводле звестак разведкі сярод страт армянскага боку вялікая колькасць армянскіх наймітаў з Сірыі і розных краін Блізкага Усходу[30].
- Расія і Іран
Падчас канфлікту азербайджанскія і іранскія СМІ паведамлялі, што расійская зброя і вайсковая тэхніка перапраўляліся ў Арменію праз Іран[31]. 29 верасня МЗС Ірана абверг гэтыя сцверджанні[32]. На наступны дзень СМІ, звязаныя з урадам Азербайджана, апублікавалі відэазапіс, на якой, як паведамляецца, відаць, як перакідваюць ваенную тэхніку ў Арменію праз Іран[33][34][35]. Дэпутат парламента Азербайджана Сабір Рустамханлы заявіў, што Іран займаецца транспарціроўкай зброі з розных краін у Арменію[36]. Пасля ў парламенце Азербайджана Рустамханлы прапанаваў адкрыць пасольства Азербайджана ў Ізраілі[37]. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ірана Махмуд Ваезі ў тэлефоннай размове з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Шахіным Мустафаевым зняпраўдзіў гэтыя сцвярджэнні і заявіў, што яны былі накіраваныя на разбурэнне адносін паміж дзвюма краінамі[38]. Акрамя таго, іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што грузавікі на відэазапісы, складаліся з грузавікоў КАМАЗ, якія ўрад Арменіі раней закупіў у Расіі[39].
- ПВК «Вагнер»
Радыё «Радыё Свабода» паводле ананімнай крыніцы паведаміла, што прадстаўнікі групы Вагнера знаходзіліся ў Карабаху і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку армян, аднак радыёстанцыя адзначыла, што ёй не ўдалося знайсці незалежнае пацверджанне гэтай інфармацыі. Бізнесмен Яўген Прыгожын, кіраўнік «ПВК Вагнера», заявіў, што лічыць Нагорны Карабах азербайджанскай тэрыторыяй[40].
Ваенныя злачынствы
правіцьБакі неаднаразова абвінавачваліся ў абстрэлах жылых кварталаў, грамадзянскай інфраструктуры, у тым ліку дашкольных і школьных устаноў, а таксама аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. 30 кастрычніка Amnesty International паведаміла аб першым пацверджанні прымянення Арменіяй касетных боепрыпасаў, ахарактарызаваўшы яго як «жорсткае і безразважнае»[41]. На наступны дзень, 31 кастрычніка, Арменія заявіла, што Азербайджан прымяняе забароненыя фосфарныя боепрыпасы над Нагорным Карабахам, падпальваючы лясы ў ваколіцах населеных пунктаў[42][43].
Міжнародная рэакцыя
правіцьУрады Турцыі, Пакістана і Афганістана выказалі сваю падтрымку Азербайджану, усклаўшы віну на Арменію за парушэнне рэжыму спынення агню[44][45][46].
Кіпр асудзіў парушэнне рэжыму спынення агню Азербайджанам «і любыя эскалацыйныя дзеянні» ўцягнутых бакоў або «любое ўмяшанне трэціх бакоў», заклікаўшы вярнуцца да мірных перамоваў[47].
Прадстаўнікі некалькіх краін, у тым ліку Албаніі[48], Аргенціны[49], Канады[50], Францыі[51], Грузіі[52], Германіі[53], Грэцыі[54], Ірана[55], Польшчы[56], Румыніі[57][58], Расіі[59], ЗША[60] і Ватыкана[61] заклікалі да міру.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Азербайджан использовал РСЗО «Смерч» против Карабаха (руск.). news.am. Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ МО Армении: Противник утром применил тяжелую огнеметную систему «ТОС» (руск.). news.am. Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ As fighting rages, what is Azerbaijan's goal? | Eurasianet (англ.). eurasianet.org. Праверана 29 верасня 2020.
- ↑ Дубнов, Аркадий (29 верасня 2020). "Карабах: вулкан проснулся". Эхо Москвы.
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1989 года.Распределение городского и сельского населения областей республик СССР по полу и национальности Демоскоп
- ↑ Алла Ярошинская. Карабах: кровавый распад СССР продолжается (руск.). Росбалт (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Карабахский конфликт: даты, события . Euronews (5 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Что нужно знать о конфликте в Нагорном Карабахе (руск.). Коммерсантъ (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Fighting erupts between Armenia, Azerbaijan over disputed region . Al Jazeera (27 верасня 2020). Праверана 27 September 2020.
- ↑ Армения объявляет военное положение и мобилизацию в Нагорном Карабахе (англ.). U.S. News & World Report (27 верасня 2020). Праверана 27 September 2020.
- ↑ Президент Нагорного Карабаха сообщил о потерях республики . — «Да, у нас есть потерянные позиции, в основном в направлении Талиша и на южном направлении, у нас есть десятки погибших»
- ↑ Уничтожены резервные силы противника – ВИДЕО .
- ↑ Баку заявил о разрушении большей части армянской военной инфраструктуры в Карабахе . — «Азербайджан в течение короткого времени с применением высоких технологий, беспилотников, точечными ударами выводит из строя созданную военную инфраструктурную базу»
- ↑ Karabakh woman, child killed in Azerbaijan's shelling
- ↑ Азербайджан назвал число погибших мирных жителей в ходе карабахского конфликта
- ↑ В результате обстрела ВС Армении разрушено 11 азербайджанских школ
- ↑ "Война в Карабахе, день 11-й: у армян резко выросли потери". ВВС. 2020-10-07.
- ↑ В Карабахе началось перемирие. Стороны конфликта обвиняют друг друга в его нарушении // Русская служба Би-би-си, 10.10.2020
- ↑ Город Гянджа подвергается обстрелу с территории Армении
- ↑ В Нагорном Карабахе снова прогремели взрывы
- ↑ No:357/20, Azərbaycan Respublikasının Xarici İşlər Nazirliyinin Mətbuat xidməti idarəsinin məlumatı
- ↑ Перемирие между Арменией и Азербайджаном вступило в силу
- ↑ Армянские вооруженные силы подвергли артиллерийскому обстрелу подразделения Азербайджанской Армии
- ↑ ВС Азербайджана вновь нарушили договоренность о перемирии в Карабахе - МО Армении
- ↑ McKernan, B. (2020-09-28). "Syrian rebel fighters prepare to deploy to Azerbaijan in sign of Turkey's ambition". The Guardian.
- ↑ Reuters Staff. Turkey deploying Syrian fighters to help ally Azerbaijan, two fighters say . reuters (28 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ ""Я не знал, что придется воевать". Би-би-си нашла наемника из Сирии в Карабахе". BBC. 2020-09-30.
- ↑ "Turkey: Armenia transports hundreds of PKK militants to fight Azerbaijan". Middle East Monitor. September 30, 2020.
- ↑ Ishaan Tharoor (September 30, 2020). "Turkey and Russia preside over a new age of mercenary wars". Washington Post.
- ↑ Вагиф Даргяхлы: В числе потерь врага — наемники армянского происхождения из Сирии и различных стран Ближнего Востока
- ↑ "Iran denies allowing passage of weapons into Armenia after video emerges on social media". intellinews.com(англ.). bne IntelliNews. 29 September 2020. Праверана 29 September 2020.
- ↑ Spokesman Denies Claim That Arms Transferred via Iran to Armenia (англ.). mfa.gov.ir. Ministry of Foreign Affairs of the Islamic Republic of Iran (29 верасня 2020). Праверана 29 September 2020.
- ↑ "Video footages spread regarding weapons and military equipment transport from Iran to Armenia - NEW FACTS - VIDEO". APA.az(англ.). 30 September 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "Military supplies for Armenia being shipped through Iran [PHOTO/VIDEO]". azernews.az(англ.). AzerNews. 30 September 2020. Архівавана з арыгінала 30 верасня 2020. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ "Military supplies for Armenia being shipped through Iran (PHOTO/VIDEO)". trend.az(англ.). Trend News Agency. 30 September 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "Deputat: "İran müxtəlif ölkələrdən gələn silah-sursatı Ermənistana daşımaqla məşğuldur"". Report.az(азерб.). Report Information Agency. 30 September 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "Opening Azerbaijani Embassy to Israel suggested in Azerbaijani Parliament". APA.az(англ.). 30 September 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "شایعات مبنی بر کمک ایران به ارمنستان کاملا بی اساس است". iribnews.ir(перс.). Islamic Republic of Iran Broadcasting. 30 September 2020. Архівавана з арыгінала 30 верасня 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "انتقال کامیونهای روسی از خاک ایران!". iribnews.ir(перс.). Islamic Republic of Iran Broadcasting. 29 September 2020. Архівавана з арыгінала 30 верасня 2020. Праверана 30 September 2020.
- ↑ "Россия ослабела из-за авантюр Путина". Поможет ли Москва Еревану? (руск.). svoboda.org. Radio Free Europe/Radio Liberty (1 октября 2020). Праверана 2 октября 2020.
- ↑ Armenia/Azerbaijan: First confirmed use of cluster munitions by Armenia ‘cruel and reckless’ (англ.). www.amnesty.org. Праверана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ Azerbaijan using prohibited phosphorus munitions against civilians in Artsakh – Ombudsman . Public Radio of Armenia (31 кастрычніка 2020).
- ↑ Azerbaijani forces use phosphorous weapons – Defense Army . Public Radio of Armenia (31 кастрычніка 2020).
- ↑ "Armenia and Azerbaijan erupt into fighting over disputed Nagorno-Karabakh". BBC News. 27 September 2020.
- ↑ "Pakistan expresses 'deep concern', assures support to Azerbaijan over Nagorno-Karabakh conflict". The News International(англ.). Karachi. 27 September 2020. Праверана 27 September 2020.
- ↑ Действия Азербайджана по Карабаху поддержал Афганистан//Корреспондент.net, 28 сентября 2020
- ↑ "Statement Министерства иностранных дел о ситуации в Нагорном Карабахе". Press и информационное бюро (Press release)(англ.). Министерство внутренних дел, Республика Кипр. 27 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ "16 killed as fighting erupts between Armenia, Azerbaijan in disputed area". cbc.ca. CBC. 27 September 2020. Праверана 27 September 2020.
- ↑ "Preocupación argentina por los enfrentamientos entre Armenia y Azerbaiyán" [Argentine concern over the clashes between Armenia and Azerbaijan]. cancilleria.gob.ar(ісп.). Ministry of Foreign Affairs and Worship. 27 September 2020. Праверана 28 September 2020.
- ↑ FP_Champagne. Canada is very concerned by the violence along the Armenia-Azerbaijan border. We call for immediate cessation of hostilities, strict observance of ceasefire and the protection of civilians. We urge a fast return to negotiations under auspices of @OSCE . Твітэр (27 верасня 2020). Праверана 27 September 2020.
- ↑ Blamont, Matthias (27 September 2020). Evans, Catherine (рэд.). "France calls on Armenia, Azerbaijan to end hostilities". Reuters. Праверана 27 September 2020.
- ↑ "Georgia concerned with resumption of hostilities between Armenia, Azerbaijan". Agenda.ge. 27 September 2020. Праверана 27 September 2020.
- ↑ Armenia-Azerbaijan clashes: How the world reacted (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 27 September 2020.
- ↑ Simos, Andriana (28 September 2020). "Greece calls on Armenia-Azerbaijan to stop military operations immediately". The Greek Herald. Праверана 28 September 2020.
- ↑ Hafezi, Parisa (27 September 2020). Evans, Catherine (рэд.). "Iran calls for immediate end to the conflict between Armenia, Azerbaijan – TV". Reuters. Архівавана з арыгінала 2 кастрычніка 2020. Праверана 27 September 2020.
- ↑ "Polish MFA expresses deep concern with reported military clashes around Nagorno-Karabakh". en.trend.az. Trend News Agency. 27 September 2020. Праверана 27 September 2020.
- ↑ "Conflict militar între Armenia și Azerbaidjan în regiunea Nagorno-Karabah". Radio Europa Liberă România(рум.). 27 September 2020.
- ↑ Grigoryan, Anna (27 September 2020). "Ռումինիան հայկական, ադրբեջանական կողմերին կոչ է անում վերսկսել քաղաքական երկխոսությունը". Armenpress(арм.). Yerevan.
- ↑ Темникова, Ксения. Россия призвала Ереван и Баку прекратить огонь в Нагорном Карабахе . Известия (27 верасня 2020).
- ↑ Schroeder, Pete (27 September 2020). Cooney, Peter (рэд.). "U.S. urges immediate halt to violence between Azerbaijan and Armenia". Reuters. Праверана 27 September 2020.
- ↑ Папа Римский призвал Армению и Азербайджан прекратить войну (руск.). Московский комсомолец (27 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.