Канфігурацыя (астраномія)

(Пасля перасылкі з Канфігурацыя, астраномія)

Канфігурацыя — характэрнае ўзаемнае становішча Сонца, планет, іншых нябесных целаў Сонечнай сістэмы на нябеснай сферы.

Канфігурацыі планет

Канфігурацыя планет правіць

Канфігурацыя ніжніх планет правіць

У ніжніх планет [1] і іншых нябесных целаў, чые арбіты размешчаны ўнутры зямной арбіты, адрозніваюць:

  1. злучэнні з Сонцам, пры якіх планета і Сонца маюць аднолькавую экліптычную даўгату (або аднолькавае прамое ўзыходжанне)
    1. верхняе злучэнне (Сонца знаходзіцца паміж планетай і Зямлёй)
    2. ніжняе злучэнне (планета знаходзіцца паміж Сонцам і Зямлёй)
  2. найбольшыя элангацыі, якія адпавядаюць найбольшай вуглавой адлегласці планеты ад Сонца:
    1. найбольшую ўсходнюю элангацыю
    2. найбольшую заходнюю элангацыю.

Паблізу верхняга злучэння ніжнія планеты недаступныя для назірання, бо знаходзяцца за Сонцам, хаваючыся ў яго промнях. Непасрэдна перад ніжнім злучэннем і пасля яго ніжнія планеты бачныя ў выглядзе вузкага сярпа. Падчас ніжняга злучэння магчыма праходжанне Меркурыя або Венеры па дыску Сонца, аднак з-за адноснага нахілу планетарных арбіт фактычнае праходжанне адбываецца досыць рэдка, звычайна пры ніжнім злучэнні ніжняя планета знаходзіцца вышэй або ніжэй Сонца па экліптычнай шыраце. У элангацыях ніжнія планеты маюць выгляд светлай паўдыска.

Канфігурацыя верхніх планет і Месяца правіць

У Месяца, верхніх планет [2], а таксама іншых целаў Сонечнай сістэмы, чыя арбіта ляжыць цалкам па-за зямной арбіты, адрозніваюць:

  1. злучэнні з Сонцам, пры якіх планета і Сонца маюць аднолькавую экліптычную даўгату (або аднолькавае прамое ўзыходжанне);
  2. процістаянні, пры якіх экліптычныя даўгаты (прамое ўзыходжанне) планеты і Сонца адрозніваюцца на 180 °;
  3. усходнія квадратура;
  4. заходнія квадратура.

Часам вылучаюць таксама паўквадратуры, калі вугал паміж планетай (Месяцам) і Сонцам складае 45°, і паўтарачныя квадратуры (135°). Для ніжніх планет магчымыя толькі паўквадратуры, але рэальна такая канфігурацыя ўзнікае толькі ў Венеры (паблізу найбольшай усходняй ці найбольшай заходняй элангацыі, якія могуць дасягаць 48°), а таксама ў астэроідаў, якія рухаюцца паміж арбітамі Зямлі і Венеры.

Калі Зямля знаходзіцца паміж планетай і Сонцам, то такая канфігурацыя называецца процістаяннем. Гэта канфігурацыя найбольш спрыяльная для назіранняў за планетай, таму што ў гэты час планета знаходзіцца найбліжэй да Зямлі, павернута да яе сваім асветленым паўшар’ем і, знаходзячыся на небе ў процілеглым Сонцу месцы, бывае ў верхняй кульмінацыі каля поўначы. У злучэнні планета найбольш аддалена ад Зямлі і не назіраецца, таму што губляецца ў промнях Сонца.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Гэта планеты Меркурый і Венера
  2. Гэта планеты, арбіты якіх знаходзяцца далей ад Сонца, чым зямная.

Літаратура правіць

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4