Канцлер вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Канцлеры літоўскія)
Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установы[1]. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскага[2], «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілу[3], выдачы розных копій[4]. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаў[5].
Княскія канцлеры
правіцьПершапачаткова, да з'яўлення пасады вялікага канцлера, прыватнага канцлера меў кожны князь. У такой якасці згадваюцца:
- Мікалай Малдрык (1429) — канцлер Вітаўта.
- Федка Казлоўскі (1445) — канцлер Свідрыгайлы.
Вялікія канцлеры літоўскія
правіць- Міхал Кезгайла (1444—1476)
- Алехна Судзімонтавіч (1478—1491)
- Мікалай Радзівіл «Стары» (1492—1510)
- Мікалай Радзівіл (1510—1522)
- Альбрэхт Гаштольд (1522—1539)
- Ян Юр’евіч Глябовіч (1546—1549)
- Мікалай Радзівіл «Чорны» (1550—1565)
- Мікалай Радзівіл «Руды» (1566—1579)
- Астафій Валовіч (1579—1587)
- Леў Сапега (1589—1623)
- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1623—1656)
- Крыштаф Жыгімонт Пац (1658—1684)
- Марцыян Аляксандр Агінскі (1684—1690)
- Дамінік Мікалай Радзівіл (1690—1697)
- Караль Станіслаў Радзівіл (1698—1719)
- Міхал Сервацы Вішнявецкі (1720—1735)
- Ян Фрыдэрык Сапега (1735—1751)
- Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі (1752—1775)
- Аляксандр Міхал Сапега (1775—1793)
- Яўхім Храптовіч (1793—1795)
Зноскі
- ↑ Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku / Krzysztof Pietkiewicz. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1995. — 256 s. — S. 16—18. — (Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Seria historia; № 185). — ISBN 83-232-0620-1
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 182 адв.
- ↑ НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 143 адв.; спр. 27. — Арк. 94 адв.
- ↑ НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 29. — Арк. 52 адв.
- ↑ НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 15. — Арк. 182 адв.
Літаратура
правіць- Груша А. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. — Мінск, 2006. — 215 с. (бел.)
- Груша А. Службовы склад і структура канцылярыі ВКЛ 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. // Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. — 2001. — Т. 1. — С. 11-45. (бел.)
- Bardach J. O praktyce kancelarii litewskiej za Zygmunta I Starego // Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVII wieku. — Warszawa, 1970. (польск.)
- Korczak L. Litewska Rada wielkoksiążęca w XV wieku. — Kraków, 1998. (польск.)
- Rachuba A. Kancelarie pieczetarzy WKsL w latach 1569—1765 // Lietuvos Metrika. 1991—1996 metu tyrinejimai. — Vilnius, 1998. — S. 256—271. (польск.)