Канцэрт гурта «Кіно» ў Мінску (1989)

Канцэрт Віктара Цоя і рок-гурта «Кино» адбыўся ў Мінску на стадыёне «Дынама» 6 і 7 мая 1989 года. Пасля выхаду мастацкага фільма «Іголка[ru]» Віктар Цой набыў неверагодную папулярнасць у СССР сярод моладзі. На гэтым фоне першы канцэрт гурта ў сталіцы Беларусі суправаджаўся вялікім ажыятажам.[1][2]

Падрыхтоўка і правядзенне

правіць

На канцэртах «Кіно», якія адбыліся 6—7 траўня 1989 года ў Мінску, пабывалі 70 000 гледачоў. Канцэрт гурта «Кіно» ў 1989 годзе стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў. Да Цоя яшчэ ніхто не мог сабраць «Дынама» два дні запар. Былі арганізаваныя тры кардоны міліцыі[ru]: першы сустракаў гасцей яшчэ на вуліцы Карла Маркса, на падыходзе да стадыёна.

Сцэна была пабудавана па-аматарску, маленькая, з брызентавым навесам. Сярод гледачоў на першых шэрагах было шмат вайскоўцаў у форме дэсантнікаў і памежнікаў. Тэхнічна іх пасадзілі туды, каб яны дапамагалі ахоўваць бяспеку на стадыёне, але па факце людзі ў берэтах і фуражках актыўна танчылі падчас канцэрта. На разагрэве граў беларускі гурт «Фарпост»[3] і танцаваў балет. Потым па бегавой дарожцы да сцэны пад’ехаў зялёны «Рафік[ru]» з белай паласой, з яго выйшлі музыканты «Кіно». Некалькі хвілін гурт праводзіў саўнд-чэк. Аднак відавочцы канцэрта, сведчаць, што гук у той дзень быў дрэнны. Ужо пасля першай песні да Цоя падбеглі дзяўчыны з кветкамі і пачалі прасіць аўтографы. Канцэрт скончыўся песняй «Группа крови[ru]» пасля чаго пайшоў моцны дождж.

Канцэрт «Кіно» ў Мінску стаў культавым і сімвалічным таму, што па факце быў адзін з апошніх выхадаў Цоя на сцэну. Сёння праз дарогу ад стадыёна «Дынама» знаходзіцца Сцяна Цоя. Сярод сучасных музыкантаў, якія прысутнічалі на тым канцэрце, як правіла без квіткоў, былі Аляксандр Памідораў, Лёва Бі-2[ru] і іншыя.[4][5][6]

Зноскі

  1. Корсак, Вячеслав. Цой и его «Кино» на «Динамо» (руск.)(недаступная спасылка). «Большой». Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  2. Маниту, Саша. «Фанатки бросались под колеса, а у Цоя пытались стащить гитару прямо на сцене». Как группа «Кино» собрала стадион «Динамо» 30 лет назад (руск.). Onliner.by (07 июня 2021 в 12:00). Праверана 16 жніўня 2021.
  3. Щирый, Тарас. В 1980-х был рокером, а после 50 стал моделью. Удивительная история минчанина, который когда-то играл на одной сцене с «Кино» (руск.). Onliner.by (29 чэрвеня 0202). Праверана 1 ліпеня 2022.
  4. Малиновский, Сергей. Концерт «Кино» с Виктором Цоем в Минске: палатка посреди стадиона, минимум света и надпись «В. Цой» на спортивном табло (руск.). КП у Беларусі (1 чэрвеня 2021). Праверана 16 жніўня 2021.
  5. Шапран, Сергей. Виктор Цой не любил давать интервью, но в Минске сделал исключение: история легендарного интервью музыканта, воспоминания о его семье и культовые фото (руск.). КП у Беларусі (4 чэрвеня 2021). Праверана 16 жніўня 2021.
  6. Концерт Виктора Цоя в Минске. 1989 год. (руск.)(недаступная спасылка). VideoCentury (26 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.

Спасылкі

правіць