Канцэрт (карціна Вермера)

«Канцэрт» — карціна нідэрландскага жывапісца Яна Вермера, створаная паміж 1663—1666 гадамі. У 1990 годзе карціна была выкрадзена  (англ.) з бостанскага Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер і дагэтуль яе месцазнаходжанне не вядома[1]. Карціна лічыцца самай дарогай з выкрадзеных і зніклых карцін, яе кошт прыкладна ацэньваецца ў 200 мільёнаў долараў[2].

Ян Вермер
Канцэрт. каля 1663
нідэрл.: Het concert
Матэрыял Масла
Тэхніка Палатно
Памеры 72,5 × 64,7 см
выкрадзена з Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер
(інв. P21w27)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На карціне намаляваны трое музыкантаў: дзяўчына іграе на клавесіне, мужчына іграе на лютні і яшчэ адна дзяўчына спявае. Клавесін упрыгожаны роспісам з відам Аркадыі. На падлозе ляжыць яшчэ адзін музычны інструмент — віёла да гамба[3].

На сцяне пакоя, дзе знаходзяцца музыканты, вісяць дзве карціны — «Зводніца»  (англ.) Дырка ван Бабюрэна (таксама яна з'яўляецца на карціне «Дама, што сядзіць за вірджыналем»  (англ.)) і пастаральны пейзаж. Магчыма, карціны могуць раскрыць глыбей адносіны паміж героямі карціны, тыя паглынуты сваёй музыкай, таму іх гісторыю за іх распавядаюць дэталі[4]. У жывапісе Вермера музычная тэматыка часта перагукваецца з тэмай закаханасці і спакусы (як, напрыклад, на карціне «Перапынены ўрок музыкі»)[4].

Карціна была прададзена ў 1696 годзе, пасля чаго пра яе не было нічога вядома да 1780 года[4]. У 1892 годзе на аўкцыёне ў Парыжы яе за 5 тысяч долараў купіла Ізабела Сцюарт Гарднер, з 1903 года твор быў выстаўлены ў заснаваным ёй музеі. 18 сакавіка 1990 года некалькі злодзеяў, перапранутых у паліцэйскую форму, выкралі з музея 13 прац, сярод якіх быў «Канцэрт», пошукі карціны нічога не далі і цяпер пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома[3][5].

Зноскі

  1. The $500 Million Gardner Museum Heist: Have You Seen These Paintings?. Time Magazine (18 сакавіка 2013).
  2. Stolen Архівавана 21 лютага 2016., Дакументальны фільм пра карціну «Канцэрт», PBS
  3. а б The Concert (англ.). Isabella Stewart Gardner Museum. Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. а б в Arthur K. Wheelock Jr.. Critical Assessment: The Concert (англ.). Праверана 15 кастрычніка 2016.
  5. ФБР раскрыла найбуйнейшае абрабаванне музея ў гісторыі. Lenta.ru (19 сакавіка 2013). Праверана 15 кастрычніка 2016.