Канчатковая перамога

Канчатковая перамога (эспер. Fina Venko) — ідэя аб тым, што калі-небудзь усе людзі (ці большасць з іх) ва ўсім свеце будуць ужываць эсперанта як другую мову. Такім чынам, такія дасягненні эсперанта-руха як Рэзалюцыі ЮНЕСКА аб эсперанта, Пражскі маніфест лічацца прыкметамі ўвасаблення ідэі. Раўмісты, каб падкрэсліць ідэалагічнасць тэрміна, стварылі вытворнае ад яго слова фінвенкізм (Finvenkismo). Так як выраз «Канчатковая перамога» мае ваенннае адценне, асобныя эсперантысты ўжываюць алтэрнатыўным выразам «Канчатковы Поспех» (Fina Sukceso).

Шляхі дасягненняПравіць

Існуюць два шляха да «Канчатковай Перамогі»: «ці працяглай працай асобных людзей, гэта значыць народнымі масамі, ці дакрэтам улад»[1] Першы шлях прынята называць «дэсубізм» (ад эспер. слова Desubismo, ад de sub — знізу), другі — «дэсупрызм» (Desuprismo, ад de supre — зверху). Дэсупрызм хаця і супрацьпастаўлены дэсубізму, але ледзь іх узаемадапаўненне спрыяе найбольшаму распаўсюджанню эсперанта. яскравы таму прыклад — нямецкі горад Херцберг. У 1960 годзе ў ім зарадзіўся эсперанта-рух, актыўнасць якога прывяла да таго, што ў 2006 годзе згодна з рашэннем гарадскіх дэпутатаў горад атрымаў статус «эсперанта-горад».

ДэсубізмПравіць

Менавіта дэсубізм, згодна з думкай Заменгофа, найбольш верагодны шлях, так як па яго словах «улады прыходзяць на дапамогу са сваім адабрэннем толькі тады, калі ўсё ўжо поўнасцю гатова». Тое ж самае паказвае практыка эсперанта-руха: стварэнне на месцах эсперанта клубаў па ўсяму светубольш чым што іншае павялічыла колькасць эсперантыстаў. Таксама да дэсубізма магчыма аднесці рэгулярныя эсперанта-сустрэчы, курсы эсперанта, прадарожжы пасрэдствам Pasporta Servo і іншыя эсперанта мерапрыемствы. вАжнай перавагай дэсубізма з’яўляеууа натуральнае распаўсюджванне эсперанта.

ДэсупрызмПравіць

Прыклады дэсупрызма радзей сутракаюцца на практыцы:

  • Рух еўрапейскіх эсперантыстаў за ўжыванне эсперанта ў якасці адзінай афіцыйнай мовы Еўрапейскага Саюза. Гэта ідэя параджае шмат дыскусій, асабліва актуальных у выніку таго, што ў ЕС 23 афіцыйныя мовы.
  • Урады некаторых краін (напрыклад Украіны) заканадаўча рэкамендуюць вывучаць эсперанта як факультатыў у навучальных установах.

Галоўная перавага дэсупрызма — быстрае распаўсюджванне эсперанта паўсюды, дзе дзейнісае моц закона. Да недахопа адносіцца навязванне абавязка вывучаць мову.

РаўмізмПравіць

Асноўная стацця: Раўмізм Ідэалогія, супрацьлеглая фінвенкізму — раўмізм (raŭmismo). Ён разглядае «Канчатковую Перамогу» як утопію. Раўмісты канцэнтруюць увагу нена будучым эсперанта, а на яго сучаснасць. Не так прынцыпіяльна ўсімі сродкамі распаўсюджваць эсперанта па ўсім свеце, як культываваць ужо існуючы эсперанта-рух. Длдя іх эсперанта-рух — гэта «самастойна выбраная дыяспарная моўная меншасць»

Зноскі

  1. З прадмовы Заменгофа падчас 6-га Сусетнага кангрэса эсперантыстаў 1910 года