Каньяк
Каньяк (фр.: cognac) — моцны алкагольны напой (40-60 аб'ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для каньяку смак і колер.
НазваПравіць
Сваю назву напой каньяк атрымаў ад горада Каньяк, рэгіёна Пуату — Шарант, дэпартамента Шаранта, Францыя, з якім яго звязвае гістарычнае мінулае стварэння. Сама назва «каньяк», геаграфічныя мяжы вытворчасці і тэхналогія вытворчасці строга вызначаныя, рэгламентаваныя і замацаваныя шматлікімі заканадаўчымі актамі. Каньяк з'яўляецца спрадвечна французскім прадуктам.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{напой}}. |