Канюхоўскі сельсавет
Канюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Канюхі.
Канюхоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Канюхі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 390 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глебавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глебавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Канюхі[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макаравецкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Макараўцы, вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар і Служкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі[3], з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія, 1,0 % — армяне, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1390 чалавек[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.