Капан (горад мая)

горад мая
(Пасля перасылкі з Капан, горад майя)

Капа́н (ісп.: Copán) — старажытны горад індзейцаў мая на тэрыторыі сучаснага Гандураса.

Існаваў з першых стагоддзяў да н. э. У перыяд росквіту (7—8 ст. н. э.) цэнтр самастойнага палітычнага аб'яднання мая. Заняпад Капана звязаны, верагодна, з агульным крызісам гарадоў-дзяржаў мая ў 9 ст.

У выніку археалагічных раскопак 1890-х і 1930—40-х гадоў былі адкрыты шматлікія археалагічныя помнікі: рэшткі пірамід, платформ, храмаў, стадыёна і аздобленых скульптурай лесвіц.

Сучасны Капан — археалагічны запаведнік.

Літаратура правіць