Капейнае (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Капе́йнае[1] (трансліт.: Kapiejnaje, руск.: Копейное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска.

Вёска
Капейнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 48 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Капейнае на карце Беларусі ±
Капейнае (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Капейнае (Пухавіцкі раён)
Капейнае (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Капейнае (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1816 годзе ўпамінаецца як уласнасць Ратынскіх, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З другой паловы XIX стагоддзя ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года быў піцейны дом. У 1908 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, у якой у тым годзе працаваў 1 настаўнік, было каля 50 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1816 год — 13 двароў, каля 100 жыхароў
  • 1858 год — 73 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 53 двары, 316 жыхароў
  • 1908 год — 48 двароў, 421 жыхар
  • 1917 год — 63 двары, 393 жыхары
  • 1960 год — 303 жыхары
  • 2002 год — 36 двароў, 64 жыхары
  • 2009 год — 58 жыхароў
  • 2019 год — 48 жыхароў[3]

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Капе́йна
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 15 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць