Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх

Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх — помнік архітэктуры стылі ампір (паводле іншых звестак, арт-нуво[1]). Знаходзіцца ў г. п. Мір у паўкіламетры на ўсход ад Мірскага замка ў маляўнічым англійскім парку, закладзеным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзі па распараджэнні княгіні Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай[2]. Была пабудавана як радавая пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх[3].

Праваслаўная капліца-пахавальня
Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх
альтэрн.: Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх
Капліца-пахавальня. Галоўны фасад
Капліца-пахавальня. Галоўны фасад
53°27′05,25″ пн. ш. 26°28′31,48″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Мір
Канфесія Праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль мадэрн, псеўдарускі стыль
Архітэктар Р. Марфельд
Дата заснавання 1904
Будаўніцтва 19041910 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000723шыфр 412Г000723
Стан Добры, царква дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Гісторыя пабудовы капліцыПравіць

Праект царквы-магільнага склепа быў выкананы пецярбургскім архітэктарам Робертам Марфельдам і ўхвалены Будаўнічым аддзяленнем Мінскай Губернскай Управы 24 жніўня 1902 года. Аўтар праекта ніколі не быў у Мірскім замку, але многа чуў пра яго. Марфельд паспрабаваў зблізіць два будынкі — сярэднявечны замак і царкву-магільны склеп накіраванасцю ўгару, гатычным мурам і колерам чырвонай цэглы. Княгіня Клеапатра не пашкадавала сродкаў, і магільны склеп фактычна «вырас» да аб'ёмаў невялікай царквы: з вежай-званіцай, двума парталамі і нават з сістэмай апалу[4].

Будаўніцтва магільнага склепа пачалося ў 1904 годзе і працягвалася да 1910 года (па іншых звестках да 1911 года), ён быў асвечаны ў памяць пра мужа княгіні Клеапатры — Мікалая Іванавіча, — у гонар Святога Мікалая[5].

Далейшая гісторыя капліцыПравіць

У 1939 годзе царква была разрабавана, а пакінутая царкоўная маёмасць у 1940 годзе было вывезена ў Свята-Георгіеўскую царкву на праваслаўных могілках. Пастановай Mірскага райвыканкама ад 14 жніўня 1948 года памяшканні цэрквы былі перададзены пад збожжасховішчы спіртавога завода. У сакавіку 1966 года "невядомымі асобамі на могілкавай царкве быў пашкоджаны іканастас з абразамі з княжай царквы-магільныя скляпы. У 1994 упаду іканастас быў перададзены ў царкву Жыровіцкага абраза Божай Маці (г.п. Березовка Лідскага раёна). Увосені 2009 года ў цэрквы-магільнаму склепу Святаполк- Мірскіх усталяваны новы іканастас — копія першапачатковага[6].

У магільным склепе шэсць пахаванняў. Там знаходзіцца труны князя Мікалая Святаполк-Мірскага, першапачаткова пахаванага ля сцен Траецкай царквы. У лютым 1910 года ў склепе з'явілася труна княгіні Клеапатры Міхайлаўны. А праз некалькі гадоў, 3 мая 1913 года, у радавым склепе супакоілася іх унучка Сонечка Святаполк-Мірская (дачка сына Івана). Гэта падзея зафіксавана ў Набажэнскім дзённіку за 1899—1914 гг.: «3 траўня 1913 года — ранішняя Літургія і паніхіда святара Хлябцевіча з дыяканам Занцевічем. Провад са станцыі Замір'е ў Мір князёўны Святаполк-Мірскай. Паніхіда і пахаванне ў склепе маёнтка Замір'е. Пратаірэй Ф. Сцяпура, святары М. Русецкі, І. Хлябцевіч». Пазней, у 1922 і 1938 гадах, у склепе былі пахаваны двое сыноў князя Мікалая і княгіні Клеапатры — Іван і Міхаіл[7].

1 снежня 2008 года царква-пахавальня апошніх уладальнікаў Мірскага замка князёў Святаполк-Мірскіх адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў[2].

Архітэктура капліцыПравіць

 
Мазаіка і картуш

Пабудавана з чырвонай цэглы з белымі атынкаванымі дэталямі[1]. Асноўны аб'ём будынка прамавугольны ў плане, са зрэзанымі ў паўночным баку вугламі і пяціграннай апсідай[1]. Галоўны фасад мае асіметрычна-дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца вежа-званіца (3-ярусная, чатырохгранная, завершана купалам)[1][8].

Фасад царквы ўпрыгожвае мазаічны паліхромны (сіні, вохрысты, залацісты колеры) абраз Ісуса Хрыста Уседзяржыцеля, выкладзены з кавалачкаў каляровага шкла — смальты[1]. Дакладна невядома, хто быў аўтарам мазаікі. Па адной з версій яна была выканана ў прыватнай мазаічнай майстэрні Фралова ў Санкт-Пецярбургу, па іншай — мазаічыстам з Познані, у пары з якім працаваў мясцовы майстар Панько Іван Пракаповіч. Аднак, ні першая, ні другая версіі дагэтуль дакументальна не пацверджаны. Мазаічны абраз насычаны спалучэннем кветак, эфектным залатым фонам і поглядам Хрыста. Побач з абразам знаходзіцца копія картуша Святаполк-Мірскіх з гербамі двух гарадоў: Кіева і Масквы[1]. Картуш і абраз з'яўляюцца, фактычна, самастойнымі элементамі архітэктурнай кампазіцыі царквы-пахавальні[9].

Глыбокі партал увахода размешчаны ў нізкім прытворы з вуглавымі контрфорсамі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне фасадаў ствараецца спалучэннем чырвонай цэглы, белых дэталей архітэктурнага дэкору (паўкалонкі, ізумрудна руставаныя ліштвы акон, карніз з сухарыкамі і інш.), шэрага бетону, паліхромнай бутавай муроўкі цокаля, паліхромнай мазаікі. Зала перакрыта самкнутым 4-гранным скляпеннем з арнаментальнай фрэскавай размалёўкай, асвятляецца высокімі арачнымі вокнамі. Крыпта мае крыжовыя скляпенні на папружных арках і злучана з ярусамі вежы драўлянымі вітымі ўсходамі. У зале і крыпце грубкі, абліцаваныя кафляй[8]. На вежы званіцы знаходзіліся два званы вагай 710 і 435 кг.

У планавальнай структуры будынка было прадугледжана два самастойныя ўзроўні. Верхні — царква, разлічаная на абмежаваны лік вернікаў, ніжні — прастора ўласна магільнага склепа. Па праекце Р. Р. Марфельда крыпта была разлічана на дваццаць пахаванняў. У інтэр'еры царквы былі абраныя спакойныя тэракотавыя таны, строгі геаметрычны арнамент, фіялетавая размалёўкай[9].

Царква складалася з нартэкса, храма і алтарнай часткі, якая адлучалася іканастасам з «7-ю абразамі старымі». На горнем месцы ў алтарнай частцы знаходзілася абраз Новазапаветнай Троіцы з прымацаванай металічнай лампадкай. У цэнтры алтара размяшчаліся драўляны пасад, ахвярнік і запасадны металічны семісвечнік. У храме знаходзіўся драўляны ківот, два металічных сталых падсвечніка, металічныя харугві, драўляная скрыня для свечак. Пад зборам храмавай часткі знаходзілася металічнае панікадзіла[10].

Зноскі

  1. а б в г д е Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 347. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. а б Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 87
  3. Архітэктура Беларусі. с. 346
  4. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 87-88
  5. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 88
  6. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 90
  7. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 91
  8. а б Архітэктура Беларусі. с. 347
  9. а б Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 89
  10. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. с. 89-90

ЛітаратураПравіць

  • Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0. Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. (К 100-летнему юбилею)
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць