Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх

Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх — капліца-пахавальня ля в. Равуча.

Капліца
Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх
54°20′55″ пн. ш. 29°48′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Равуча
Тып будынка Капліца-пахавальня
Дата пабудовы 1882 год
Map

Гісторыя правіць

На прыродным узвышшы каля маёнтку Халяпінка, недалёка ад в. Равуча, размешчана капліца-пахавальня ХІХ стагоддзя.

Пабудавана ў 1882 годзе з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі — вытанчанае камернае збудаванне з арачнай званіцай на галоўным фасадзе і характэрным дэкаратыўным малюнкам у выглядзе парэбрыкаў, кілявідных франтончыкаў, філянговага руста.

У цэнтры чатырохсхільнага даху капліцы быў узведзены драўляны васьмігранны (на чацверыку) барабан з цыбулепадобнай галоўкай[1].

Зноскі

Спасылкі правіць

Літаратура правіць

  • Абрамовіч, С. Рэшткі мінулага, асуджанныя на забыццё / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2009. — 29 жн. — С. 3.
  • Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 535—545. — (Древнейшие города Беларуси).
  • Уладзіміраў, У. Устрывожаны прах генерала / У. Уладзіміраў // Наша Талачыншчына. — 2001. — 6 чэрв. — С. 2.
  • Усадьба Хоментовских // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 553—554. — (Древнейшие города Беларуси).