Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)

Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага пабудавана каля в. Паддубна Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Капліца Аляксандра Неўскага
52°24′20″ пн. ш. 24°13′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000631шыфр 113Г000631
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Мазаічнае пано

За 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912 г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала А. П. Тармасава 31 ліпеня 1812 г. атрымалі перамогу над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж. Л. Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады Вялікай Айчынай вайны была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992—93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер

У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць