Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гароднікі)
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая драўляная капліца ў вёсцы Гародніках Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца на могілках.
Капліца | |
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°22′17″ пн. ш. 25°51′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гароднікі |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Ашмянскі |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Заснавальнік | Снядэцкія |
Дата пабудовы | 1864 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000770 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКапліца на мясцовых могілках вядома з першай трэці ХІХ стагоддзя, да 1830 года тут была капеланія ад францішканскага кляштара са Старых Ашмянаў (зараз ускраек горада Ашмяны). Новая капліца на яе месцы пабудавана ў 1864 годзе як сямейная пахавальня тутэйшых землеўладальнікаў Снядзецкіх і прыпісана да ашмянскай парафіі[1].
З’яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Напалеона Орды 1876 годзе[2]. Адрэстаўрыравана ў 1990 годзе. Побач з капліцай пастаўлена мармуровае надмагілле вядомаму польскаму вучонаму і асветніку А. Снядэцкаму (1768—1838).
23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[3].
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны чатырохграннай вежачкай. Ашаляваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры над уваходам — хоры[4].
Зноскі
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гароднікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)