Капліца Святога Аляксея

праваслаўная капліца

Капліца Святога Аляксея — цагляная праваслаўная капліца на могілках у аграгарадку Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, пабудаваная ў 1872 годзе.

Праваслаўная капліца
Капліца Святога Аляксея
51°40′51″ пн. ш. 23°57′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Олтуш
Канфесія Праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 1872
Стан добры
Map

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і выходзячым на фасад трохвугольнымі франтонамі. Уваход вырашаны ніжэйшым прытворам пад двухсхільным пакрыццём, з арачным парталам прамавугольнага праёма. Фасады графічна расчлянёны шэра-блакітнай тынкоўкай і арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі філёнгавымі лапаткамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4