Адкрыць галоўнае меню
Каталіцкі храм
Ільінская капліца
Глыбокае. Ільінская капліца на могілках (04).jpg
55°08′22,58″ пн. ш. 27°42′22,82″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Глыбокае
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000364шыфр 213Г000364
Стан руйнуецца

Ільінская капліца[1][2] — капліца знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада Глыбокае, на Капцёўскіх могілках. Пабудавана кармелітамі ў канцы 18 ст. з цэглы як капліца Св. Антонія[3].

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр'ер Ільінскай капліцы, 1929 г.

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2-схільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах вылучаны трохвугольнымі франтонамі. Франтон галоўнага фасада завершаны 4-граннай званічкай. Атынкаваныя фасады расшыты пад квадравую муроўку і крапаваны пілястрамі, апяразаны карнізным поясам. Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, над уваходм размешчаны хоры. Сцены мелі фрэскавы роспіс (затынкаваны ў 1930-х гг.).

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. Капліца святога Антонія // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 94-95.

ЛітаратураПравіць

  • Капліца святога Антонія // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 94-95.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць