Капліца Святога Дамініка (Слонім)

Капліца Святога Дамініка — каталіцкае культавае збудаванне ў горадзе Слоніме (Гродзенская вобласць, Беларусь), помнік архітэктуры ракако.

Капліца
Капліца Святога Дамініка
53°05′55,21″ пн. ш. 25°18′22,16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Тып будынка Капліца
Архітэктурны стыль ракако
Будаўніцтва 1745
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000506шыфр 413Г000506
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана з цэглы ў 1745 годзе ў заходняй частцы горада, на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Пушкіна. У XVIII стагоддзі пры ўездзе ў горад стаялі 2 капліцы, якія былі накшталт пагранічнага знака (другая капліца не захавалася).

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура правіць

Капліца Святога Дамініка — цэнтрычнае трох’яруснае цаглянае, падобнае да вежы, збудаванне. 2 ніжнія ярусы маюць квадратнае сячэнне з увагнутымі гранямі і зрэзанымі вугламі, выразна падкрэслены чарапічнымі злівамі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, устаноўлены на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 арачнымі прасветамі (прызначаліся для пазалочанай драўлянай скульптуры святога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыццём.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць