Капліца Святой Ганны (Астрашыцкі Гарадок)

Капліца Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках побач са Спаса-Праабражэнскай царквой. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.

Праваслаўны храм
Капліца Святой Ганны
54°04′22,33″ пн. ш. 27°41′49,88″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Астрашыцкі Гарадок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Мінская і Заслаўская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1809 год
Map

Архітэктура правіць

Квадратны зруб пераходзіць у апсіду трохсценак, над якім двухсхільны дах мае вальмавую форму. Вынас даху на галоўным фасадзе падтрыманы двума слупамі і завершаны чацверыковай званіцай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць