Капліца Святых Пятра і Паўла (Шарашова)

Царква́ Святы́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўны храм у Шарашове, збудаваны ў 1824 годзе. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі архітэктуры класіцызму.

Капліца
Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла
52°33′03″ пн. ш. 24°12′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Шарашова
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 18201824 гады
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Калі ў 1760 годзе была пабудавана новая Прачысценская царква, стары будынак, 1700 года пабудовы, разабралі і перанеслі на могілкі на ўскрайку мястэчка. У 1820—1824 гадах гэтая царква была перабудавана і асвечаная ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.

Ля ўсходняе (алтарнае) сцяны царквы знаходзіцца магіла заслужанага прафесара Віленскага ўніверсітэта Міхаіла Баброўскага, які быў настаяцелем у мясцовай парафіяльнай царкве.

Улетку 1995 года храм загарэўся ад удару маланкі ў суседняе дрэва, аднак агонь не паспеў нанесці значных пашкоджанняў. Пасля рамонту быў усталяваны новы прастол.

Царква дзейнічае, набажэнствы адбываюцца ў дзень святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, а таксама ў дні паміну спачылых.

Архітэктура правіць

 
Роспісы на галоўным фасадзе

Адназрубная пабудова з трохграннай алтарнай апсідай накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Шэсць калон надаюць порціку падабенства да класіцыстычнага[1]. Галоўны фасад з трохвугольным франтонам, на якім размешчаныя два рамбічныя акенцы, увенчаны двух'яруснай фігурнай вежачкай. Астатнія вокны прамавугольныя.

У аздабленні храма выкарыстаныя паліхромная афарбоўка, дэкаратыўная шалёўка, роспіса на рэлігійныя сюжэты.

Інтэр’ер зальны. Скляпенні плоскія.

Зноскі

  1. Пракаповіч Н.С.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура. Праверана 27 лістапада 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць