Капліца над пахаваннямі Друцкіх-Любецкіх (Ракаў)

Ракаў

Капліца над пахаваннямі Друцкіх-Любецкіх — капліца ў Ракаве Валожынскага раёна, размешчаная на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках.

Славутасць
Капліца над пахаваннямі Друцкіх-Любецкіх
53°57′58″ пн. ш. 27°04′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1921 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000753шыфр 113Г000753
Map

Гісторыя правіць

Узведзена ў 1921 годзе з цэглы над пахаваннямі князёўны Марыі з Грабоўскіх Друцкай-Любецкай[d] (1861—1946), жонкі палітычнага дзеяча Гераніма Друцкага-Любецкага (1861—1919), і іх дачкі Крысціяны (1900—1921).

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана 4-слуповай альтанкай пад шатровым пакрыццём. Грані раскрыты арачнымі прасветамі з замковым каменем.

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 312. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць