Капэла Сан-Джорджа

Капэла Сан-Джорджа (італ.: Oratorio di San Giorgio) — каталіцкая капэла ў горадзе Падуя (Італія), прысвечана вялікамучаніку Георгію. З’яўляецца прыбудовай да паўднёвага трансэпта базілікі Святога Антонія. Пабудавана па заказе маркіза Раймандзіна Лупі дзі Саранья ў 1377 годзе як фамільны магільны склеп. Роспіс капэлы была даручана Альтык'ера да Дзевіа, які завяршыў яе ў 1379 годзе.

Славутасць
Капэла Сан-Джорджа
Padova, oratorio di san giorgio 01.JPG
45°24′04″ пн. ш. 11°52′49″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва[1]
Епархія Падуанская дыяцэзія[d]
Заснавальнік Раймандзіна Лупі[d]
Сайт santantonio.org/it/conte…
Commons-logo.svg Капэла Сан-Джорджа на Вікісховішчы

На сценах капэлы размешчаны 22 вялікіх кампазіцыі і каля ста меншых. Фрэскі прысвечаны сюжэтам жыцця святога Георгія, Кацярыны Александрыйскай і святой Люцыі. На бакавой сцяне пад крыжовым скляпеннем знаходзіцца манументальная шматфігурная фрэска «Распяцце Хрыстова». Па меркаванні мастацтвазнаўца П’етра Таэска гэта фрэска з’яўляецца галоўным творам другой паловы эпохі трэчэнта.[2]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
  2. Падуя // Прокопп М. Итальянская живопись XIV века

ЛітаратураПравіць

  • Бруно Разолини. Падуя. — Deganello, 2006. — С. 53.

СпасылкіПравіць