Капібара
Капіба́ра (гуар.: Kapiÿva), або Вадасві́нка (Hydrochoerus hydrochaeris) — самы вялікі сучасны грызун[1], належыць да сямейства свінкавых. Некаторыя аўтары адносяць капібару да монатыповага сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae)[2]. Капібара — траваедная жывёла з вельмі масіўным целаскладам (вага можа даходзіць да 65 кг), якая вядзе паўводны спосаб жыцця і пражывае ў Паўднёвай Амерыцы.
Капібара | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Hydrochoerus hydrochaeris Linnaeus, 1766 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСамы буйны з сучасных грызуноў — даўжыня цела 100—130 см, вышыня ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі.
Пашырэнне
правіцьПашырана ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.
Аб'ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца.
Асаблівасці біялогіі
правіцьВядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю.
Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят.
Літаратура
правіць- Вадасвінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Зноскі
правіць- ↑ Adriana Maldonado-Chaparroa, Daniel T. Blumstein Management implications of capybara (Hydrochoerus hydrochaeris) social behavior – w: Biological Conservation nr. 141(англ.). — Elsevier B.V., 2008. — ISSN 00063207.
- ↑ Alvaro Mones, Juhani Ojasti Hydrochoerus hydrochaeris(англ.) // Mammalian Species. — American Society of Mammologists, 16 чэрвеня 1981 г.. — № 264. — С. 1-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капібара
- Hydrochoerus hydrochaeris: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)