Капірайтынг — працэсс напісання арыгінальных тэкстаў дзеля прасоўвання руху, бізнесу, чалавека ці ідэі. Гэтыя тэксты могуць быць скарыстаныя як у друкаваным, так і ў аудыё- і відэа-фармаце. Асноўнай мэтай капірайтынга з'яўляецца пераконванне карыстальніка, гледача ці чытача зрабіць патрэбнае дзеянне; або такі тэкст можа быць скіраваны на тое, каб змяніць перакананне чалавека адносна чаго-небудзь.

Капірайтынг уключае ў сябе напісанне асноўнага тэксту, слоганаў, загалоўкаў, ключавых фраз, тэкстаў для паштовых рассылак, кантэнта для вэб-сайтаў, сцэнарыяў для тэле- і радыё-рэкламы, прэс-рэлізаў, афіцыйных дакументаў і т.п.

Тэксты і ідэі капірайтэра могуць быць скарыстаныя ў друкаванай рэкламе, каталогах, рэкламных стэндах, паштоўках, вэб-сайтах і г.д.