Карабін (прылада)

прылада
(Пасля перасылкі з Карабін, прылада)

Карабін — хуткадзейнае злучальнае звяно паміж двума прадметамі, якія маюць завесы. Карабін мае форму клямары з спружыннай зашчэпкай.

Металічны асіметрычны D-падобны карабін

Гісторыя правіць

Першапачаткова «карабінам» называўся крук з зашчэпкай, пры дапамозе якой падвешвалі зброю-карабін да перавязі-бандальера, пасля чаго сутычка працягвалася пісталетамі або халоднай зброяй.

Падобная да карабіна прылада згадваецца ў 1616 годзе ў кнізе «Kriegskunst zu Pferdt» (Ваеннае мастацтва на кані) ваеннага пісьменніка Вальхаузена (Johann Jakob von Wallhausen).

Першае падрабязнае апісанне можна знайсці ў «Эканамічнай энцыклапедыі» 1785

У ЗША 7 красавіка 1868 быў запатэнтаваны просты карабін для злучэння ланцугоў.

Іншы патэнт на вынаходніцтва карабіна быў атрыманы ў 1906 годзе.