Карадар’я

(Пасля перасылкі з Карадар'я)

Карадар’я (кірг.: Кара-Дарыя, узб.: Qoradaryo, Қорадарё) — рака ў Ошскай вобласці Кыргызстана, Андыжанскім і Наманганскім вілаятах Узбекістана, левы прыток ракі Сырдар’я. Адна з найбуйнейшых рэк, якія ўпадаюць у Сырдар’ю. Даўжыня Карадар’і — 180 км, разам з левай ракой Тар — 318 км. Плошча басейна, паводле «Вялікай савецкай энцыклапедыі», складае 30 100 км², паводле «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» — 28 600 км². Карадар’я жывіцца водамі снягоў і ледавікоў. Расход вады паблізу населенага пункта Учтэпа — 136 м³/с, найбольшы — 265 м³/с (1969 год), найменшы — 68,4 м³/с (1975 год). 55 % гадавога сцёку прыпадае на перыяд з сакавіка па ліпень. Найбольш паўнаводнай рака бывае ў чэрвені.

Карадар’я
кырг. Кара-Дарыя, узб. Qoradaryo
Карадар’я каля горада Андыжан. На заднім плане — галаўное збудаванне Карадар’інскага тракта Вялікага Ферганскага канала
Карадар’я каля горада Андыжан. На заднім плане — галаўное збудаванне Карадар’інскага тракта
Вялікага Ферганскага канала
Характарыстыка
Даўжыня 180 км
Басейн 30 100 км²
Расход вады 136 м³/с (каля населенага пункта Учтэпа)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Тар і Каракульджа
 • Месцазнаходжанне каля сяла Кенеш
 • Вышыня каля 1150 м
 • Каардынаты 40°38′46″ пн. ш. 73°25′25″ у. д.HGЯO
Вусце Сырдар'я
 • Месцазнаходжанне ніжэй за горад Балыкчы
 • Вышыня 396 м
 • Каардынаты 40°54′03″ пн. ш. 71°45′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сырдар’я → Вялікае Аральскае мора
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы