Каралеўская гвардыя Нарвегіі
Каралеўская гвардыя Нарвегіі (нарв.: Hans Majestet Kongens Garde (HMKG)) або "Яго Вялікасць гвардыя караля" — батальён арміі Нарвегіі, які падпарадкоўваецца (дакументальна) асабіста каралю Харальду V.

Гісторыя правіць
Першапачаткова гвардзейская частка ў Нарвегіі налічвала кавалерыйскі эскадрон колькасцю 38 чалавек. Галоўная прычына малалікасці падраздзялення была асабістая унія каралеўстваў Швецыі і Нарвегіі, і асноўныя функцыі выконвалі гвардзейскія часткі Шведскай арміі. Але да 1856 года кароль вырашыў сфармаваць новую нарвежскую пяхотную роту, якая ўвайшла б у склад гвардыі. 8 лістапада такая частка была сфарміравана што дазволіла каралю Оскару I падкрэсліць свой статус кіраўніка як Швецыі, так і Нарвегіі.
З абвяшчэннем незалежнасці Нарвегіі ў 1905 годзе гэтая частка стала асабістай аховай караля Хокана VII. Неўзабаве каралеўская гвардыя Нарвегіі была павялічана да памеру батальёна. Батальён вызначыўся падчас Другой сусветнай вайны, перашкодзіў захапіць каралеўскую сям'ю і членаў кабінета салдатамі Вермахта 10 красавіка 1940. Пазней гвардзейцы з поспехам змагаліся ў цэнтральнай Нарвегіі, атрымаўшы ад немцаў за лютасць і цёмны колер уніформы мянушку "Чорныя д'яблы". Базуецца ў Осла ў казармах Nordre Huseby gård.
Галерэя правіць
-
Гвардзейцы ў 1906 годзе
-
Музычная рота
-
Гвардзейцы ў Осла
Спасылкі правіць
- HMKG's website Архівавана 11 красавіка 2010.
- www.militarytattoo.org Архівавана 7 кастрычніка 2017. - Information Website
- Orkiestra Norweskiej Gwardii Krolewskiej - Wasielgallery · YouTube