Каралеўскія батанічныя сады К’ю
Карале́ўскія батані́чныя сады́ К'ю (англ.: Royal Botanic Gardens, Kew), або Сады К'ю (англ.: Kew Gardens) — комплекс батанічных садоў і аранжарэй плошчай 132 гектара[1] у паўднёва-заходняй частцы Лондана паміж Рычмандам і К'ю , гістарычны паркавы ландшафт XVIII—XX стагоддзяў . Сады створаны ў 1759 годзе, у 2009 годзе адзначалася 250-годдзе з дня іх заснавання[2]. Дырэктарам садоў у 2012 годзе стаў Рычард Дэверэл , які змяніў на гэтай пасадзе Стывена Хопера . «Каралеўскія батанічныя сады К'ю» — гэта таксама афіцыйная назва арганізацыі, якая кіруе садамі ў К'ю і садамі ў Сусексе, Уэйкхерст Плэйс .
Каралеўскія батанічныя сады К'ю* | |
---|---|
The Royal Botanic Gardens, Kew** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Спасылка | 1084 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2003 (27 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Каралеўскія батанічныя сады К'ю — сусветна прызнаны батанічны даследчы і навучальны цэнтр з 746 супрацоўнікамі, даходам 57,2 млн фунтаў стэрлінгаў за фінансавы год, які скончыўся 31 сакавіка 2015 года, і з 1,53 млн наведвальнікаў за той жа год[3]. Сады фінансуюцца Дэпартаментам па справах навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі (англ.: Defra).
У садах К'ю знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя жывых расліндругі па велічыні гербарый у свеце ўключае 7 млн узораў . Бібліятэка скадаецца са звыш 750 000 тамоў і звыш 175 000 малюнкаў раслін . Сады К'ю выдаюць Index Kewensis — батанічны наменклатурны даведнік, у якім рэгіструюцца ўсе апублікаваныя батанічныя назвы насенных раслін рангам ад роду і ніжэй; выпускаецца таксама штоквартальны навуковы часопіс Kew Bulletin .
. Больш за 30 000 раслін растуць у садах, аУ садах знаходзіцца шэраг славутасцей[4] . У 2003 годзе сады ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[5].
Гісторыя
правіцьСады К'ю ўзніклі ў 1670 годзе ў парку К'ю, створаным лордам Генры Кэпелам на месцы аптэкарскага агароду, закладзенага батанікам Уільямам Цёрнерам (каля 1510—1568). Парк размяшчаўся на захадзе Лондана, насупраць Саян-хауса, і аб'ядноўваў два каралеўскія ўладанні, паміж якімі праходзіла дарога грамадскага карыстання, — Рычманд-лодж, паляўнічы домік Якава I, і Уайт-хаус. Першая рэзідэнцыя стала летняй сядзібай караля Георга II, а Уайт-хаус, на землях якога ўласна і ўтварыліся сады К'ю, з 1731 года арандаваў яго сын, Фрэдэрык, прынц Уэльскі[6].
Рэзідэнцыя Рычманд-лодж перайшла па спадчыне да Георга III, які знёс дом у 1772 годзе. Уайт-хаус атрымала прынцэса Аўгуста Саксен-Гоцкая, удава Фрыдэрыка. Сады былі пашыраны прынцэсай Аўгустай і яе саветнікам Дж. Сцюартам. Былі разбіты батанічны сад, які заняў плошчу 9 акраў (каля 3,6 га), і гадавальнік для дрэў і кустоў у 5 акраў (2 га). Тым часам некалькі садовых збудаванняў былі ўзведзены архітэктарам сэрам Уільямам Чэмберсам, запрошаным Аўгустай. Адна з пабудоў Чэмберса, Вялікая пагада ў кітайскім стылі, была ўзведзена ў 1761 годзе і захавалася да нашых дзён. Пагада ў К'ю спрыяла адраджэнню моды на «кітайскае» ў садовым мастацтве, якая распаўсюдзілася па Англіі, а пазней — і ў іншых еўрапейскіх краінах[7].
Георг III пашырыў сады. У 1781 годзе кароль набыў цагляны «Галандскі дом» (англ.: Dutch House), які прылягаў да парку. Цяпер ён вядомы як палац К'ю (англ.: Kew Palace) — найстарэйшы будынак на тэрыторыі садоў. Стары парк К'ю і Уайт-хаус былі знесены ў 1802 годзе[6].
Калекцыя садоў расла крыху бессістэмна да таго часу, пакуль у 1771 годзе не быў прызначаны першы навуковы калектар — батанік Фрэнсіс Масан[8]. Кароль Георг III, які вырашыў развіваць сады, прыцягнуў батанікаў Уільяма Айтана, які працаваў да гэтага ў Чэлсі, і сэра Джозефа Бэнкса. Айтан паклаў пачатак уліку жывых раслін К'ю[9].
У першыя гады кіравання каралевы Вікторыі сады ў К'ю прыйшлі ў запусценне. У 1838 годзе ўрадавай камісіяй, якую ўзначальваў Джон Ліндлі, было вырашана перадаць сады дзяржаве. Сады К'ю павінны былі атрымаць статус нацыянальнага батанічнага саду і стаць цэнтрам сеткі каланіяльных батанічных садоў. «Медыцына, камерцыя, сельская гаспадарка і садаводства атрымаюць велізарную карысць ад увядзення такой сістэмы», — заявіў Ліндлі[10].
У 1840 годзе сады сталі нацыянальным батанічным садам. Першым афіцыйным дырэктарам Каралеўскіх батанічных садоў у К'ю ў сакавіку 1841 года быў прызначаны сэр Уільям Джэксан Гукер — прафесар батанікі Універсітэта ў Глазга. Гукер павінен быў кіраваць садамі ад імя Службы лясоў. Пад кіраўніцтвам новага дырэктара сады сталі адраджацца — тэрыторыя садоў павялічылася да 30 гектараў (75 акраў), а дэндрарыя (арбарэтума) — да 109 гектараў (270 акраў), а пазней да яе цяперашняга памеру ў 120 гектараў (300 акраў). У 1836 годзе ў К'ю была перанесена адна з чатырох каменных аранжарэй Джона Нэша з Букінгемскага палаца[10].
Уільям Несфілд , якому была даручана перабудова садоў, зрабіў нядаўна пабудаваны Пальмавы дом іх цэнтральным пунктам. Пальмавы дом быў створаны архітэктарам Дэцымусам Бёртанам і металургам Рычардам Цёрнерам паміж 1844 і 1848 гадамі і стаў першым буйным збудаваннем, у якім выкарыстоўвалася каваная сталь. Злучэнне тэхнічнага і архітэктурнага майстэрства якасна змяніла магчымасці батанічнага саду, дазволіўшы вырошчваць у іх трапічныя расліны[11].
Тэмперэйт-хаус
|
Апроч унёску ў стварэнне ландшафтнага і архітэктурнага аблічча садоў Уільям Гукер пакінуў Садам К'ю і іншую спадчыну — гербарый і бібліятэку[11].
Тэмперэйт-хаус — будынак у два разы большы за Пальмавы дом, быў пабудаваны позней, яго будаўніцтва пачалося ў 1859 годзе і завяршылася праз 40 гадоў. Цяпер гэты будынак — найбуйнейшы з захаваных віктарыянскіх цяпліц: яго даўжыня складае 188 м, плошча полу 4880 м², а вышыня 18 м[12].
Аранжарэя прынцэсы Уэльскай
|
Чайны домік (англ.: Tea House) быў спалены ў лютым 1913 года суфражысткамі Аліў Уоры і Ліліян Лентан пры серыі падпалаў у Лондане[13].
Трэцяя буйная пабудова, Аранжарэя Прынцэсы Уэльскай, у якой вырошчваюцца расліны дзесяці кліматычных зон, абсталявана энергазахавальнай аўтаматычнай сістэмай кантролю. Яна была адкрыта ў 1987 годзе Дыянай, прынцэсай Уэльскай, у памяць пра яе папярэдніцу Аўгусту Саксен-Гоцкую[14][12].
У кастрычніку 1987 года на сады К'ю абрынулася Вялікая Бура , сотні дрэў былі выдраны ветрам з каранямі і загінулі[15].
У ліпені 2003 года сады былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[5].
План Садоў К'ю ў розныя гады. Злева направа: 1845 (эскіз планіроўкі і план Пальмавага дому, малюнак і чарцёж Уільяма Несфілда); 1896; 2007
|
Сады К'ю сёння
правіцьСады К'ю з'яўляюцца вядучым цэнтрам батанічных даследаванняў і падрыхтоўкі прафесійных садоўнікаў. У садзе дзейнічаюць навуковыя аддзелы: сховішча, гербарый, бібліятэка. У зімовыя месяцы працуе каток.
Гербарый і калекцыя насення
правіцьГербарый К'ю з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце, уключаючы каля 7 млн узораў раслін (што складае 98 % усіх існуючых відаў вышэйшых раслін), якія выкарыстоўваюцца галоўным чынам для таксанамічных даследаванняў. У гербарыі прадстаўлены тыпы раслін усіх рэгіёнаў свету, асабліва вялікая колькасць трапічных раслін[16].
Хантэр-хаус, месца захоўвання цяперашняга гербарыя, быў набыты К'ю ў 1852 годзе. Пачатак збору засушаных раслін паклала асабістая калекцыя Гукера, а таксама ўзоры раслін, падораныя Джорджам Бентамам. Па меры пашырэння калекцыі да Хантэр-хауса былі дададзены цокальны паверх і чатыры флігелі, пабудаваныя адзін за адным[12].
Гербарый Гарвардскага ўніверсітэта і Аўстралійскі нацыянальны гербарый (англ.: Australian National Herbarium) супрацоўнічаюць з К'ю ў стварэнні базы даных IPNI, аўтарытэтнай крыніцы інфармацыі пра батанічную наменклатуру.
К'ю мае важнае значэнне як калекцыя (банк) насення, з'яўляецца спонсарам праекта «Насенны банк тысячагоддзя» .
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы вырошчвання (забруджанне атмасферы Лондана, сухасць глеб і малая колькасць ападкаў), К'ю па-ранейшаму з'яўляецца адной з найбольш поўных калекцый раслін у Вялікабрытаніі. Для аховы калекцыі ад неспрыяльных умоў К'ю стварыў дзве вопытныя станцыі, адну з іх у садзе Уэйкхерст у Сасэксе (уласнасць Нацыянальнага фонду гістарычных і прыродных славутасцей ), іншую, якая спецыялізуецца на вырошчванні іглічных дрэў, — у Беджберы Пінетум у Кенце, разам з Камісіяй па лясной гаспадарцы (англ.: Forestry Commission).
Бібліятэка і архівы
правіцьБібліятэка і архівы К'ю з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых у свеце батанічных калекцый, уключаюць звыш паўмільёна адзінак захоўвання, у тым ліку кнігі, батанічныя ілюстрацыі, фатаграфіі, лісты і рукапісы навукоўцаў, спецыялізаваныя перыядычныя выданні і геаграфічныя карты. Бібліятэка Джодрэла (англ.: Jodrell Library) нядаўна была аб'яднана з бібліятэкамі этнабатанікі і мікалогіі, і ўсе яны цяпер размешчаны ў лабараторыі Джодрэла (англ.: Jodrell Laboratory).
Славутасці
правіць- Альпійскі домік
Альпійскі домік
|
У сакавіку 2006 года быў адкрыты альпійскі домік Дэвіса (англ.: Davies Alpine House); гэта ўжо трэці варыянт альпійскага дому; першы быў пабудаваны ў 1887 годзе. У новым будынку — прытулку раслін альпійскага пояса — створана сістэма аўтаматычнага кіравання жалюзі, якія перашкаджаюць перагрэву памяшканняў[17].
- Chokushi-Mon
Японская брама (Chokushi-Mon)
|
Chokushi-Mon — брама ў японскім стылі, выбудаваная каля Пагады ў 1910 годзе, капіруе частку традыцыйнага японскага храма. Яна з'яўляецца копіяй карамон (кітайскай брамы) храма Нісі Ханган-дзі ў Кіёта. Гэта збудаванне ўваходзіць у склад стылізаванага традыцыйнага японскага саду[18].
- Кампостная куча
Кампостная куча ў К'ю лічыцца адной з самых вялікіх у свеце і самай вялікай у Еўропе[19][20]. У ёй пераправаюць выпалатае пустазелле, абрэзаныя парасткі і бацвінне раслін і гной з прыдворных стайняў. Кампост выкарыстоўваецца як пажыўны грунт у садзе, часам прадаецца на аўкцыёне ў рамках мерапрыемстваў па пошуку дадатковых фінансавых сродкаў для садоў[21].
- Міжнародная выстаўка «Садовы фатограф года»
Недалёка ад павільёна Рэстаран пад голым небам створана выстаўка фатаграфій, адабраных для ўдзелу ў штогадовых конкурсах «Садовы фатограф года».
- Палац К'ю
Палац у К'ю
|
Палац К'ю — самы маленькі з брытанскіх каралеўскіх палацаў. Ён быў пабудаваны галандскім купцом Сэмюэлем Фортры (англ.: Samuel Fortrey) прыкладна ў 1631 годзе. Пазней ён быў набыты Георгам III. Сцены складзены з цэглы ў тэхніцы, вядомай як «фламандскі мур», калі напераменку чаргуюцца руб і старчак. Гэты мур і востраканцовая дах надалі будынку характэрныя галандскія рысы. Будынак зведаў значныя змены, перш чым быў адкрыты для наведвання публікай у 2006 годзе[22]. Палац не ўваходзіць у склад Садоў, мае самастойнае, асобнае ад садоў кіраванне (кіруецца фондам «Каралеўскія гістарычныя палацы»)[9] і з'яўляецца адзінай увесь час адкрытай славутасцю Садоў, для агляду якой патрабуецца дадатковая плата.
З боку задняга фасада Палаца разбіты «Сад Каралевы», які ўключае калекцыю раслін, што, як лічыцца, маюць лячэбныя ўласцівасці.
- Мінка
Мінка
|
Пасля Японскага фестывалю 2001 года Сады К'ю набылі японскі драўляны дом 1900 года пабудовы, празваны Мінка, які першапачаткова знаходзіўся ў прыгарадзе горада Акадзакі. Японскія майстры разабралі і нанова сабралі каркас будынка, а брытанскія будаўнікі, якія працавалі на рэканструкцыі тэатра «Глобус», узвялі сценавыя панэлі.
Працы пачаліся 7 мая 2001 года, каркас быў сабраны 21 мая. Будаўніцтва было цалкам завершана ў лістападзе 2001 года, аднак прадметы ўнутранага ўбрання знайшлі сваё месца толькі ў 2006 годзе.
Мінка размешчаны ў зарасніках бамбука на захадзе цэнтральнай часткі саду[23].
- Галерэя Марыяны Норт
Галерэя батанічнага мастацтва Марыяны Норт
|
Галерэя Марыяны Норт была пабудавана ў 1880-х гадах для размяшчэння мастацкіх твораў Марыяны Норт, якая падарожнічала ў адзіночку па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і многім часткам Азіі, каб замаляваць расліны. У галерэі захоўваецца звыш 830 яе карцін і малюнкаў. Карціны былі адпісаны мастачкай Садам К'ю. Паводле завяшчання размяшчэнне карцін у галерэі не можа быць зменена[24].
- Пальмавы дом
Пальмавы дом і кветнік
|
Пальмавы дом (1844—1848) — аранжарэя са шкла і каванага жалеза, створаная архітэктарам Дэцымусам Бёртанам і металургам Рычардам Цёрнерам[25]. Пабудова ўвасабляе ў шкле прынцыпы праектавання, распрацаваныя Джонам Лоўданам і Джозефам Пакстанам[26], — шкло трымаецца на каркасе з каваных арак, змацаваных паміж сабой гарызантальнымі трубамі, унутры якіх працягнуты тросы[27]. Шкло таніравана вокісам медзі ў зеленаваты колер для таго, каб зберагчы расліны ад перагрэву[28]. 19-мятровы цэнтральны неф на вышыні 9 м папярэзвае дарожка, якая дазваляе наведвальнікам разглядаць кроны размешчаных у цяпліцы пальмаў. У 1958 годзе перад Пальмавым домам (з усходняга боку) былі пастаўлены 10 статуй жывёл, выкананыя з портлендскага каменя , — копіі скульптур Джэймса Вудфарда[29].
- Музей
Побач з Пальмавым домам знаходзіцца будынак, вядомы як «Музей № 1», які быў спраектаваны Дэцымусам Бёртанам і адкрыты пасля завяршэння будаўніцтва ў 1857 годзе. Музей закліканы паказаць залежнасць чалавека ад раслін і ўключае этнабатанічныя калекцыі К'ю, у тым ліку інструменты, упрыгожванні, адзенне, прадукты харчавання і лекавыя сродкі. Будынак быў адрамантаваны ў 1998 годзе. Верхнія два паверхі заняты навучальным цэнтрам, а на першым паверсе дома размешчана выстаўка «Расліны + Людзі», якая падкрэслівае разнастайнасць раслін і спосабаў іх выкарыстання чалавекам.
- Пагада
Пагада
|
Вялікая пагада, узведзеная ў 1762 годзе па праекце Уільяма Чэмберса, па форме пераймае кітайскім архітэктурны стыль Та . Ніжні з дзесяці васьмівугольных паверхаў у папярочніку мае 49 футаў (15 м). Вышыня будынка ад падмурку да самага высокага пункта — 163 фута (50 м).
Кожны паверх завершаны дахам, створаным на кітайскі манер, першапачаткова пакрытым керамічнай пліткай і ўвянчаным буйнымі фігурамі драконаў; па-ранейшаму ходзяць чуткі, што драконы былі зроблены з золата і былі прададзены Георгам IV, каб аплаціць даўгі, а на іх месца былі пастаўлены іншыя — драўляныя[30]. Насамрэч драконы былі зроблены з дрэва і афарбаваны залатой фарбай, якая з часам аблушчылася. У 2015 годзе распачата найбольш маштабная за ўсю гісторыю іх існавання рэстаўрацыя, працы плануецца завяршыць да 2017 года[31]. Сцены будынка зроблены з цэглы. У цэнтры пагады лесвіца ў 253 прыступкі.
Пагада была закрыта для публікі на працягу многіх гадоў, але ў 2006 годзе зноў адкрыта ў летнія месяцы. Яе рамонт накіраваны на тое, каб адкрыць будынак для пастаяннага наведвання публікі.
- Катэдж каралевы Шарлоты
Катэдж каралевы Шарлоты
|
Катэдж каралевы Шарлоты быў паднесены ёй Георгам III як вясельны падарунак. Цяпер ён знаходзіцца ў музейнай зоне, прысвечанай ахове раслін. Катэдж быў адноўлены і цяпер кіруецца службай гістарычных каралеўскіх палацаў.
- Рызатрон
Рызатрон
|
Рызатрон адкрыты для наведвальнікаў у той жа час, што і «Алея над верхавінамі дрэў». Рызатрон — гэта мультымедыя-галерэя, у якой бронзавая скульптура спалучаецца з вадкакрысталічнымі экранамі, апавядаючы пра жыццё каранёў дрэў (гл. Рызома).
- Масток Сэклераў
Масток Сэклераў
|
Масток Сэклераў, які павіс над садовым возерам, зроблены з граніту і бронзы і адкрыты ў маі 2006 года. Ён названы ў гонар пары мецэнатаў Сэклераў — Морцімера і яго жонкі Тэрэзы. Збудаванне ганаравана спецыяльнай прэміяй Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (англ.: RIBA) у 2008 годзе.
- Галерэя Шырлі Шэрвуд
Галерэя Шырлі Шэрвуд
|
Галерэя батанічнага мастацтва Шырлі Шэрвуд (англ.: Shirley Sherwood Gallery) адкрылася ў красавіку 2008 года. Яна ўключае жывапіс з калекцый К'ю і дактары Шырлі Шэрвуд . Многія з карцін, выстаўленых у галерэі, ніколі раней не паказваліся публіцы. У галерэі прадстаўлены ўзоры творчасці такіх майстроў батанічнай ілюстрацыі, як Георг Дыянісіус Эрэт, браты Фердынанд, Іозеф Антон і Франц Андрэас Баўэры, П’ер-Жазеф Рэдутэ і Уолтэр Худ Фітч . Паводле задумы стваральнікаў галерэі экспазіцыя павінна змяняцца раз у паўгады. Гэта галерэя звязана з Галерэяй Марыяны Норт (гл.).
- «Алея над верхавінамі дрэў»
«Алея над верхавінамі дрэў» у К'ю
|
«Алея над верхавінамі дрэў»[32] адкрыта 24 мая 2008 года. Гэты зашклёны з усіх бакоў пешаходны мост даўжынёй 200 метраў, узнесены на 15 метраў, абсаджаны 18-мятровымі дрэвамі. Кароткаметражны фільм пра будаўніцтва гэтай алеі даступны ў сетцы Інтэрнэт[33].
- Дом гарлачыка (Уотэлілі-Хаус)
Дом гарлачыка
|
Дом гарлачыка (англ.: Waterlily House), аранжарэя для водных раслін, — самае гарачае і вільготнае памяшканне ў К'ю. Пасярод залы — вялікая сажалка з рознымі відамі гарлачыкаў. У калекцыі прадстаўлены самыя вялікія ў сямействе гарлачыкі, названыя ў гонар каралевы Вікторыі, — Вікторыя амазонская (Victoria amazonica). У дызайне Дома гарлачыкі, выкананым архітэктарам Джозефам Пакстанам, прысутнічаюць алюзіі на будову ліста вікторыі амазонскай. Вакол сажалкі ўсталяваны экраны, на якіх распавядаецца пра эканамічна важныя цеплалюбныя расліны[9][34].
Калекцыі раслін у К'ю
правіцьКамяністы садок
|
- Дэндрарый (Арбарэтум) — Сады К'ю ўключаюць дэндрарый з рознымі відамі дрэў.
- Калекцыя драпежных раслін — размешчана ў аранжарэі Прынцэсы Уэльскай.
- Калекцыя кактусаў — размешчана ўнутры і вакол аранжарэі Прынцэсы Уэльскай.
- Калекцыя пальмаў — размешчана ў Пальмавым доме.
- Калекцыя альпійскіх раслін
- Калекцыя бансай
- Калекцыя травы
- Калекцыя рададэндранов
- Садок азалій
- Сад бамбука
- Ружовы сад (ружоўнік)
- Калекцыя ядлоўцаў
- Калекцыя барбарысаў
- Бэзавы сад (сірынгарый)
- Садок водных раслін
- Камяністы садок
- Сад лекавых раслін
- Калекцыя папараці
- Калекцыя архідэй — разбіта на дзве часткі, якія адпавядаюць дзвюм кліматычным зонам, у якіх растуць архідныя. Яна знаходзіцца ў аранжарэі Прынцэсы Уэльскай. Каб захаваць цікавасць наведвальнікаў, выстаўку ўвесь час змяняюць, уяўляючы кожны раз абавязкова квітнеючыя асобнікі розных відаў[35][36][37].
Злева направа: Галерэя Марыяны Норт, унутраны выгляд; панарама «Алеі над верхавінамі дрэў»; Дом гарлачыка
|
The Plant List
правіцьУ снежні 2010 года быў адкрыты энцыклапедычны інтэрнэт-праект (электронная база даных) The Plant List (у перакладзе — «Спіс раслін») — сумесная распрацоўка Каралеўскіх батанічных садоў К'ю і Батанічнага саду Місуры (Сент-Луіс, ЗША). Даны інтэрнэт-праект забяспечвае свабодны доступ да інфармацыі пра наменклатуру сучасных (невыкапнёвых) таксонаў, якія адносяцца да царства Расліны. У першай версіі праекта ў базу даных The Plant List было ўключана 1 040 426 назваў раслін у рангу віду, з якіх статус сапраўдных мелі 298 900 назваў; колькасць сапраўдных назваў родаў раслін складала 16 167, сямействаў раслін — 620[38]. На 2013 год у базу даных былі ўключаны 1 064 035 відаў, з якіх 350 699 былі сапраўднымі, у 17 020 родах і 642 сямействах[39].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Солтмарш, Крэйн 2004, с. 57..
- ↑ Kew, History and Heritage. Places (англ.) (Праверана 28 сакавіка 2011)
- ↑ Royal Botanic Gardens Kew. Annual Report and Accounts for the year ended 31 March 2015. — L., 2015. — P. 37, 14, 9. — ISBN 9781474117975. (англ.)
- ↑ Director of Royal Botanic Gardens (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2006. Праверана 4 кастрычніка 2014.
- ↑ а б Royal Botanic Gardens, Kew . UNESCO World Heritage Centre. Праверана 1 студзеня 2016.
- ↑ а б Солтмарш, Крэйн 2004, с. 58.
- ↑ Солтмарш, Крэйн 2004, с. 58—61.
- ↑ Masson, Francis (англ.). Dictionary of Canadian Biography. Праверана 17 кастрычніка 2014.
- ↑ а б в Солтмарш, Крэйн 2004, с. 59.
- ↑ а б Солтмарш, Крэйн 2004, с. 62.
- ↑ а б Солтмарш, Крэйн 2004, с. 63.
- ↑ а б в Солтмарш, Крэйн 2004, с. 64.
- ↑ Sufragists Burn a Pavilion at Kew; Two Arrested and Held Without Bail (англ.). The New York Times February 21, 1913. Праверана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ Princess of Wales Conservatory (англ.)(недаступная спасылка). Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ The 'Great Storm' of 1987 (англ.)(недаступная спасылка). Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ Афіцыйны сайт Садоў К'ю, Гербарый (англ.) Праверана 18 лістапада 2008 г.
- ↑ Davies Alpine House Архівавана 6 кастрычніка 2014.. Attractions At Kew Gardens.
- ↑ Japanese Gateway Архівавана 6 кастрычніка 2014.. Attractions at Kew Gardens.
- ↑ Willis K. Plants: From Roots to Riches / Kathy Willis; comp. C. Fry. — Hachette UK, 2014. — 368 p. — ISBN 9781444798234. (англ.)
- ↑ Blanc R. Kew on a Plate / Royal Botanic Gardens, Kew. — Hachette UK, 2015. — 288 p. — ISBN 9781472224378. (англ.)
- ↑ Compost Heap Архівавана 6 верасня 2015.
- ↑ Architecture and Design at Kew Архівавана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ Minka House and Bamboo Garden Архівавана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ Marianne North Gallery. Attractions At Kew Gardens.
- ↑ Kohlmaier G., Sartory B., von. Houses of Glass: a nineteenth-century building type / transl. by J. C. Harvey. — Cambridge, Mass.: MIT Press, 1986. — P. 300. — ISBN 978-0-262-61070-4. (англ.)
- ↑ Kohlmaier G., Sartory B., von 1986, pp. 140, 296.
- ↑ Kohlmaier G., Sartory B., von 1986, pp. 296, 299.
- ↑ Kohlmaier G., Sartory B., von 1986, p. 300.
- ↑ Walker D.. Local Sculptures — ‘The 10 Queen’s Beasts’ (англ.). Brentford Dock. Праверана 13 студзеня 2016.
- ↑ Kew, History & Heritage Архівавана 15 чэрвеня 2012. (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- ↑ Kennedy M. Kew Gardens to breathe new life into great pagoda dragons // The Guardian. — L.: 2015. — В. 2 June. (англ.)
- ↑ Treetop Walkway Архівавана 9 мая 2008. (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- ↑ The making of the Treetop Walkway (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008).
- ↑ Waterlily House(недаступная спасылка). Kew Royal Botanic Gardens. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
- ↑ Hooker 1851, p. 14—56.
- ↑ Тавенер Б.. Королевскому ботаническому саду 250 лет . BBC (11 мая 2009). — Фотоэкскурсия по участкам и теплицам Кью-гарденс. Праверана 4 лютага 2016.
- ↑ Юдина Н. Ботанический сад Кью // 100 великих заповедников и парков / Наталья Юдина. — М. : Вече, 2004. — ISBN 5-94538-068-7.-7}}
- ↑ Statistics The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 3 мая 2011. (лац.) (англ.) (Праверана 14 красавіка 2011)
- ↑ Summary Statistics(недаступная спасылка). The Plant List. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2019. Праверана 28 снежня 2015.
Літаратура
правіць- Ботанический сад Кью // 100 великих заповедников и парков / авт.-сост. Н. А. Юдина. — М.: Вече, 2003. — С. 332—336.
- Солтмарш А., Крэйн П. Р. Королевские ботанические сады в Кью // Мировое наследие : журнал. — 2004. — Т. 4. — С. 54—65.
- Hooker W.-J. Kew gardens; or, A popular guide to the Royal botanic gardens of Kew / William Jackson Hooker (sir.). — 10th ed. — L.: Longman, Brown, Green & Longmans, 1851. — 65 p.
- Desmond R. The History of the Royal Botanic Gardens: Kew. — 2nd ed. — Edinburg: Royal Botanic Gardens, 2007. — 480 p. — ISBN 978-1842461686.
Спасылкі
правіцьКаралеўскія батанічныя сады К’ю на Вікісховішчы |
- Каралеўскія батанічныя сады К'ю, гісторыя і сучаснасць, фотаальбом (Праверана 30 сакавіка 2009)
- Каралеўскія батанічныя сады К'ю, афіцыйны сайт (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- Kew: штогадовы агляд 2007/2008 Архівавана 7 сакавіка 2010. (англ.) (Праверана 1 лютага 2009)
- «Насенны банк тысячагоддзя» (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- The International Plant Names Index (IPNI) — Міжнародны індэкс назваў раслін (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- Дакументальны фільм вытворчасці кампаніі BBC A Year at Kew (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- Віртуальнае падарожжа па Садах (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
- Макравыявы раслін К'ю Архівавана 20 жніўня 2009. (англ.) (Праверана 19 лістапада 2008)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |