Манархія

(Пасля перасылкі з Каралеўства)

Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру і г. д.) і звычайна перадаецца спадчынна.

Манархія — 2) форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніца ўлады -- Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а асновай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу гэтага ўлада спадчынная. Таксама, манархія — адна з найстаражытнейшых форма кіравання.

Віды манархій Правіць

  • Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з'яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
  • Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
    • Дуалістычная манархія (лац.: Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
    • Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказна перад парламентам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
  • Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці Правіць

 
     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-члены Садружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага главы дзяржавы манарха Вялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2023 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — манархіі — былыя англійскія калоніі, у якіх главой дзяржавы з'яўляецца кароль (каралева) Вялікабрытаніі.

Еўропа Правіць

Азія Правіць

Афрыка Правіць

Акіянія Правіць

Садружнасць нацый Правіць

Пост главы Садружнасці не з'яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне главам урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага главы арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці Правіць

У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) главой дзяржавы з'яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка Правіць
Акіянія Правіць

Таксама манарх Вялікабрытаніі з'яўляецца вярхоўным правадыром   Фіджы, аднак пры гэтым не з'яўляецца главой дзяржавы.

Спадарожныя паняцці Правіць

Спасылкі Правіць