Каралеўства Гановер

Каралеўства Гановер (ням.: Königreich Hannover) займала большую частку сучаснай паўночна-заходняй Германіі з 1814 па 1866 год. Сталіца — горад Гановер. Яно было ўтворана пасля Венскага кангрэса і ліквідацыі напалеонаўскага каралеўства Вестфалія.

Асабістая унія з Вялікабрытаніяй (1814—1837)
Каралеўства Гановер
ням.: Königreich Hannover
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Heil dir, Hannover[d]
Каралеўства Гановер перад Аўстра-прускай вайной
Каралеўства Гановер перад Аўстра-прускай вайной
< 
 >
1814 — 1866

Сталіца Гановер
Мова(ы) нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія пратэстанцтва
Грашовая адзінка Hanoverian thaler[d]
Насельніцтва 1 360 392 чал. (1816)
1 927 800 чал. (1865)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Вельфы (Гановерская дынастыя)
Гісторыя
 • 1692 Курфюрства Браўншвайг-Люнебургскае
 • 1 жніўня 1714 Унія з Вялікабрытаніяй
 • 1803 Французская акупацыя
 • 12 кастрычніка 1814 Каралеўства
 • 20 чэрвеня 1837 Скасаванне уніі з Вялікабрытаніяй
 • 20 верасня 1866 Аўстра-пруская вайна, скасавана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя. Унія з Брытаніяй правіць

У Гановеры панавалі Вельфы, якія да звяржэння Генрыха Льва (1180) ужо кіравалі старым герцагствам Саксоніяй. Уладанні Вельфаў у 1235 годзе сталі герцагствам Браўншвайг-Люнебург. Заснавальнікам гановерскай дынастыі стаў Вільгельм (пам. у 1592). Гановерская дзяржава ўзнікла ў 1692 годзе ў выніку аб'яднання ўладанняў некалькіх галін Люнебургскай лініі Вельфаў (за выключэннем роду Браўншвайг-Вольфенбютэль). З 1708 года кіраўнік Гановера стаў курфюрстам Свяшчэннай Рымскай імперыі, афіцыйнай назвай дзяржавы была «княства-курфюрства Браўншвайг-Люнебургскае», але нефармальна называлася «Курфюрства Гановер» ці проста «Кур-Гановер».

У 1714 годзе адбылася вырашальная для краіны падзея — курфюрст Гановера і герцаг Браўншвайг-Люнебургскі Георг I паводле Акта аб пераходзе прастола ў спадчыну стаў каралём Вялікабрытаніі, адной з наймагутных дзяржаў Еўропы. Асабістая унія паміж дзяржавамі доўжылася больш за стагоддзе, гэта спрыяла як культурна-эканамічнаму развіццю курфюрства, так і рэалізацыі талентаў гановерцаў (такіх, як Георг Фрыдрых Гендэль і Уільям Гершэль) у Брытаніі і на міжнародным узроўні. Улічваючы інтарэсы Гановера, брытанскія каралі часта ўвязваліся ў еўрапейскія кааліцыі і войны на кантыненце (часам насуперак волі парламента).

Стварэнне каралеўства правіць

Падчас Напалеонаўскіх войнаў Францыя акупавала тэрыторыю Гановера. У 1803 годзе Гановер здаўся французам па Артленбургскай канвенцыі і быў акупаваны. Жан Батыст Бернадот, будучы кароль Швецыі і Нарвегіі, з 14 мая 1804 на некалькі месяцаў быў тут губернатарам. Потым Гановер быў акупаваны Прусіяй, а затым уключаны ў створанае для брата Напалеона Жэрома Банапарта каралеўства Вестфалія (1807). Армія курфюрства была расфарміравана, большая частка афіцэраў і салдат сышла ў Англію, дзе пад назвай «King’s German Legion» быў створаны легіён, які адыграў вырашальную ролю ў бітве пры Ватэрлоа.

У 1814 годзе Венскі кангрэс скасаваў курфюрствы (паколькі Свяшчэнная Рымская імперыя падчас напалеонаўскіх войнаў перастала існаваць) і падняў статус Гановера да каралеўства, назва «Гановер» пры гэтым стала афіцыйнай: яго тэрыторыя ў выніку абмену земляў з Прусіяй павялічылася, уключаючы Гільдэсгайм, частку біскупства Мюнстэр і ўсходнюю Фрызію. Каралеўства Гановер увайшло ў Германскі саюз.

Гісторыя правіць

 
Помнік Эрнсту Аўгусту I працы Карла Конрада Альберта Вольфа перад вакзалам у Гановеры

Першым каралём Гановера стаў так і не даведаўшыся пра гэта манарх Вялікабрытаніі Георг III, які дагэтуль ўжо быў безнадзейна псіхічна хворы, аслеплы і знаходзіўся пад апекай прынца-рэгента, які ў 1820 годзе стаў каралём Вялікабрытаніі і Гановера як Георг IV. Пасля яго смерці ў 1830 годзе апошнім кіраўніком эпохі уніі стаў малодшы брат Георга Вільгельм IV. Усе трое манархаў жылі ў Вялікабрытаніі і ў Гановеры ніколі не бывалі. Фактычна ўвесь гэты перыяд (1816—1837) Гановерам кіраваў генерал-штатгальтар (з 1831 віцэ-кароль) Адольф Фрэдэрык, герцаг Кембрыджскі, малодшы сын Георга III і брат Георга IV і Вільгельма IV.

Смерць Вільгельма IV у 1837 годзе азначала скасаванне асабістай брытанска-гановерскай уніі, паколькі па брытанскіх законах яго спадчынніца стала пляменніца Вікторыя, а па нямецкіх (салічны закон) — наступны брат, герцаг Камберлендскі Эрнст Аўгуст I. Ён стаў першым манархам, які ўвесь час жыў у Гановеры за 123 гады, за што карыстаўся любоўю падданых. Аднак у чэрвені 1837 года, без усякай законнай падставы, знайшоўшы, што дзяржаўны лад краіны не адпавядае яго перакананням, Эрнст Аўгуст I адмяніў канстытуцыю і жорстка пераследваў апазіцыю. Пры яго сыне, які валадарыў з 1851 года сляпым Георгу V, у краіне пачалося прамысловае развіццё.

Ліквідацыя правіць

Канец існаванню Гановера як дзяржавы паклала аўстра-пруска-італьянская вайна 1866 года, падчас якой Гановер падтрымаў Аўстрыю, пасля чаго туды ўварваліся прускія войскі, кароль Георг V быў зрынуты, а былое каралеўства анексавана Прусіяй Вільгельма I і пераўтворана ў правінцыю Гановер. Былы кароль памёр у эміграцыі ў Парыжы, пакінуўшы сына Эрнста Аўгуста II.

У далейшым існавала (аж да часоў нацызму) «Гановерская партыя» (ням.: Deutsch-Hannoversche Partei), якая патрабавальная аўтаноміі Гановера і асобнага прадстаўніцтва ў рэйхстагу.

У наш час тэрыторыя каралеўства Гановер галоўным чынам уваходзіць у зямлю Ніжняя Саксонія, а горад Гановер з'яўляецца яе сталіцай.

Спасылкі правіць