Адкрыць галоўнае меню

Каралеўства По́віс, або По́ўіс (вал.: Teyrnas Powys) — адно з сярэдневяковых каралеўстваў Уэльса, якое займала яго ўсходнюю частку. Каралеўства ўзнікла пасля сыходу рымлян з Брытаніі на племянных землях карновіяў і першапачаткова распасціралася ад гор Заходняга Уэльса да цяперашняга Заходняга Мідленда, уключаючы ўрадлівыя даліны Северна і Тэрна. Старажытным цэнтрам племя карновіяў быў Раксетэр (лац.: Viroconium Cornoviorum). У VI стагоддзі Таліесін быў прыдворным паэтам кіраўнікоў Повіса ў Пенгверне (каля цяперашняга Шрусберы), але прыход англасаксаў адціснуў брытаў на захад за Северн (у прыватнасці, пасля бітвы пры Чэстэры ў 616 годзе, прайгранай Селівам ап Кінанам войскам Мерсіі), і ў канчатковым выніку ўсходняя мяжа Повіса ўсталявалася ўздоўж вала Офы. Помнікам гэтага перыяду з'яўляецца паэзія Ліварха Старога і Хелед. З VIII стагоддзя цэнтрам Повіса становіцца замак Матравал.

Повіс
вал.: Powys

каралеўства
Roman SPQR banner.svg
V стагоддзе — 1160


Flag of Powys.svg
 
Flag of Powys Fadog.svg
Flag of Powys.svg Coat of arms of Powys.svg


Сцяг Герб
Map of Mediaeval kingdoms of Wales X-XI be.svg
Сярэдневяковыя каралеўствы Уэльса
Сталіца Раксетэр, Пенгверн, Матарвал, Уэлшпул
Мова(ы) валійская
Рэлігія хрысціянства
Грашовая адзінка дэнарый
Форма кіравання манархія
Кіраўнікі Повіса
 -  Вортыгерн
 - каля 430—каля 447 Катэгірн
 - каля 447—каля 460 Кадэл Дырнлуг
 - каля 540—каля 560 Брохвайл Іскітраг
 - 10391063 Грыфід ап Лівелін
 - 10631075 Бледын ап Кінвін
 - 11321160 Мадаг ап Марэдыд

У IX стагоддзі Повіс далучаецца да Гвінеда пасля жаніцьбы гвінедскага кіраўніка Мервіна з Нест, дачкой повіскага караля Кінгена. Трон атрымаў у спадчыну Родры Вялікі, і яго нашчадкі кіравалі Повісам да далучэння да Англіі: спачатку гэта былі каралі Гвінеда (дом Аберфрау), пазней да ўлады прыходзіць дынастыя Дыневура (дыведская галіна дому Родры), а затым — малодшая галіна дыневурскай дынастыі, якая атрымала назва дому Матравала.

У XI і XII стст. Повіс стаў своеасаблівым яблыкам разладу паміж англа-нарманскімі лордамі Валійскай маркі і Гвінедам, які набіраў сілу. У 1160 годзе, пасля смерці Мадага ап Марэдыда, каралеўства было падзелена на дзве часткі: Повіс Вадаг (паўночная частка) і Повіс Венвінвін (паўднёвая частка). Кіраўнікі Повіс Вадага галоўным чынам падтрымлівалі Гвінед супраць англійскага караля, і пасля паражэння Лівеліна Апошняга гэта княства было скасавана і ўвайшло ў склад новых графстваў Дэнбішыр і Флінтшыр. Кіраўнікі Повіс Венвінвіна, насупраць, імкнуліся да англійскага боку. Сын апошняга валійскага кіраўніка Грыфіда ап Гвенвінвіна Оўэн дэ ла Поль стаў продкам вядомай дваранскай сям'і дэ ла Поль (графаў Суфалк, пазней графаў Лінкальн), з якой паходзіў, у прыватнасці, Джон дэ ла Поль, адзін з ёркісцкіх прэтэндэнтаў. Само каралеўства Повіс Венвінвін таксама было скасавана ў 1283 годзе і ўключана ў склад графстваў Монтгамерышыр і Раднаршыр

Назва каралеўстваПравіць

Назва Повіса, або Поўіса (англ.: Powys) меркавана паходзіць ад познелац. pagenses (ад лац.: pagus — «сельская мясцовасць», «акруга», што сугучна з лац. paganus[1]) — «памежныя акругі»[2][3]. У Аналах Камбрыі, у запісы датычна смерці караля Кадэла ап Брохвайла, сказана, што краіна, пазней названая Повіс, першапачаткова называлася Ternyllwg[4].

КіраўнікіПравіць

 
Адміністрацыйныя адзінкі каралеўства Повіс

ЗноскіПравіць

  1. Поуис. Все монархи мира. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Celtic Kingdoms of the British Isles (англ.) . Kessler Associates. Праверана 31 снежня 2014.
  3. Вадилл Эрлихман. Король Артур. — М.: Молодая гвардия, 2009. — С. 26. — 320 с. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 978-5-235-03246-0.
  4. W. Pickering. Archaeologia Cambrensis: The Pillar of Eliseg. — Лондан, 1851. — С. 297.

ЛітаратураПравіць

  • Davies, John. A history of Wales. Penguin Books, 2006
  • Lloyd, John Edward. A history of Wales from the earliest times to the Edwardian conquest. London: Longmans Green & Co., 1911