Каралеўства Чарнагорыя

Каралеўства Чарнагорыя (сербск.: Краљевина Црна Гора, Kraljevina Crna Gora) — дзяржава, якая знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Сталіцай каралеўства з'яўляўся горад Цэтынье. Дзяржаўнай валютай Чарнагорскага каралеўства быў чарнагорскі перпер.

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Чарнагорыя
Краљевина Црна Гора
Kraljevina Crna Gora
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Ubavoj nam Crnoj Gori[d]
Kingdom of Montenegro (1914).svg
Каралеўства Чарнагорыя ў 1914 годзе
< Flag of Montenegro (1852–1905).svg
State Flag of Serbia (1882-1918).svg >
1910 — 1918

Сталіца Цэтынэ
Мова(ы) сербская
Афіцыйная мова сербская мова
Грашовая адзінка Montenegrin perper[d]
Плошча 9 475 км² (1910)
14 442 км² (1912)
Насельніцтва 500 000 чал.(1914)
Форма кіравання канстытуцыйная манархія і Абсалютная манархія
Дынастыя Петравічы
Валюта Чарнагорскі перпер
Гісторыя
 • 28 жніўня1910 Flag of Montenegro (1852–1905).svg Абвяшчэнне Княства Чарнагорыя каралеўствам
 • 15 студзеня1916 Flag of the Habsburg Monarchy.svg Акупацыя Аўстра-Венгрыяй
 • 26 лістапада1918 State Flag of Serbia (1882-1918).svg Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербіі
Commons-logo.svg Каралеўства Чарнагорыя на Вікісховішчы
Сцяг Чарнагорыі Гісторыя Чарнагорыі
Герб Чарнагорыі
Дагістарычныя Балканы
Ілірыя
Далмацыя
Прэвалітанія
Дукля
Зэта
Асманская імперыя
Княства Чарнагорыя
Каралеўства Чарнагорыя
Каралеўства Сербія
Стварэнне Югаславіі
Зэцкая банавіна
Пратэктарат
ЧАСНВ
СР Чарнагорыя
Сербія і Чарнагорыя
Чарнагорыя

Партал «Чарнагорыя»

ГісторыяПравіць

 
Абвяшчэнне Чарнагорскага каралеўства, Цэтынье, 28 жніўня 1910

Каралеўства Чарнагорыя было абвешчана 28 жніўня 1910 года ў горадзе Цэтынье князем Чарнагорыі Ніколай I Петравічам, які прыняў пры гэтым тытул караля Чарнагорыі Ніколы I.

Балканская вайна 1912—1913 гадоў была адзначана актыўнымі дзеяннямі караля, але таксама і паслужыла адной з прычын будучага падзення каралеўства. Так, Чарнагорыя зрабіла шэраг тэрытарыяльных набыццяў, у прыватнасці за кошт Санджака занятага сумесна з сербскімі войскамі 30 мая 1913 года. Уваходжанне ў склад Чарнагорыі значнай тэрыторыі, насельніцтва якой ніякім чынам не падтрымлівала новых гаспадароў, паслужыла сур'ёзным крокам да крызісу.

Да таго ж, Вялікія дзяржавы запатрабавалі аддаць горад Шкодэр Албаніі, якая нядаўна атрымала незалежнасць, прытым, што страты Чарнагорыі падчас захопу горада ў Асманскай імперыі склалі каля 10,000 чалавек.

На працягу Першай сусветнай вайны (19141918) Чарнагорыя з'яўлялася саюзнікам Антанты. З 15 студзеня 1916 года па кастрычнік 1918 года краіна была акупавана Аўстра-Венгрыяй.

20 ліпеня 1917 года, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербія. Тыя, хто не пагадзіўся з гэтым, у прыватнасці — прыхільнікі зрынутага караля Ніколы, працягвалі на працягу некалькіх гадоў партызанскае супраціўленне.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць