Караль Рыпінскі
Караль Рыпінскі (польск.: Karol Rypiński, літ.: Karolis Ripinskis; 5 лістапада 1809 — 22 ліпеня 1892, Вільня) — польскі і літоўскі мастак-партрэтыст і гравёр.
Караль Рыпінскі | |
---|---|
польск.: Karol Rypiński | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1809[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1892[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс, партрэт і рэлігійны жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Ян Рустэм і Вінцэнт Смакоўскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназій[2].
Творчасць
правіцьПа заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.
Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.
Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.
-
Партрэт Яна Непамуцэна Касакоўскага
-
Партрэт Яна Баршчэўскага
-
Партрэт Ігната Манкевіча
Зноскі
- ↑ а б Karol Rypiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Rypiński, Karol (мастак ; 1808—1892) (польская мова)
Літаратура
правіць- Партрэт Марціна Асорыя-Цяплінскага / Мікола Хаўстовіч // Працы Кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. ― 2009. ― Вып. 10. ― С. 119―124. (3ОК9088)
- Allgemeines Lexikon der bildenden Kunstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 29/30 / begrundet von Ulrich Thieme und Felix Becker. — Leipzig, 1999. (Год нараджэння: 1808.)
Спасылкі
правіцьКараль Рыпінскі на Вікісховішчы |