Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)

(1669—1719) канцлер вялікі літоўскі

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719).

Караль Станіслаў Радзівіл
польск.: Karol Stanisław Radziwiłł
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
канюшы вялікі літоўскі
1 кастрычніка 1686 — 29 сакавіка 1690
Папярэднік Францішак Стэфан Сапега
Пераемнік Міхал Францішак Сапега
канцлер вялікі літоўскі
1698 — 2 жніўня 1719
Папярэднік Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Міхал Сервацы Вішнявецкі
16-ы падканцлер літоўскі
29 сакавіка 1690 — 1698
Папярэднік Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Станіслаў Антоні Шчука
стольнік вялікі літоўскі
1685 — 1 кастрычніка 1686
Папярэднік Ян Генрык Бокум[d]
Пераемнік Казімір Уладзіслаў Сапега
Нараджэнне 27 лістапада 1669(1669-11-27)[1]
Смерць 2 жніўня 1719(1719-08-02)[1][2] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл[3]
Маці Катажына з Сабескіх
Жонка Ганна Кацярына з Сангушкаў[3]
Дзеці Тэкля Ружа з Радзівілаў[3][4], Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька[3], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d][3], Геранім Фларыян Радзівіл[3], Кацярына Барбара з Радзівілаў[d][3], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d][3], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d][3], Людвік Дамінік Радзівіл[d][3], Станіслаў Ежы Радзівіл[d][3], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d][3], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d][3] і Крысціна Алена з Радзівілаў[d][3]
Дзейнасць дзяржаўная служба[5]
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[6]. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).

Біяграфія

правіць

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.

Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэрландамі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі.

У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.

Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).

Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базыльянскі манастыр у Міры. Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.

Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 года[7].

Галерэя

правіць

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII стагоддзя пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі.

Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі.

Крыніцы

правіць
  1. а б Karol Stanisław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 162.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. ЭнцВКЛ 2005.
  7. Rachuba A. Radziwiłł Karol Stanisław h. Trąby (1669—1719) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987.— Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 247.

Літаратура

правіць