Караль Юзаф Сапега

ваявода берасцейскі

Кароль Юзаф Сапега (да 1718 — 20 сакавіка 1768, горад Вішніцы Берасцейскага ваяводства) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (17301748), ваявода берасцейскі1748)[2]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

Караль Юзаф Сапега
польск.: Karol Józef Sapieha
Karal Juzef Sapieha. Караль Юзэф Сапега (A. Mirys, 1750).jpg
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
ваявода берасцейскі
1748 — 1768
Нараджэнне не раней за 1718
Смерць 20 сакавіка 1768(1768-03-20)[1]
Род Сапегі
Бацька Уладзіслаў Юзафат Сапега
Маці Крысціна з Сангушкаў[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Караль Юзаф Сапега на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

З коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Юзафата і Крысціны з Сангушкаў. Меў брата Ігнація.

Абіраўся паслом на соймы[3]. На элекцыі 1733 падтрымаў Станіслава Ляшчынскага[4], аднак неўзабаве перайшоў на бок Аўгуста Саса. На элекцыі 1763 падтрымаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Па смерці брата апекваўся пляменнікамі, распачаў шэраг працэсаў датычна іх маёмасці.

Зноскі

  1. Karol Józef Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  4. Jerzy Dunin-Borkowski, Mieczysław Dunin-Wąsowicz. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 35.

ЛітаратураПравіць