Караль II
Ка́раль II (рум.: Carol al II-lea; 15 кастрычніка 1893, замак Пелеш, Сіная, Румынія — 4 красавіка 1953, Эштарыл, Партугалія) — кароль Румыніі з 8 чэрвеня 1930 па 6 верасня 1940 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў, маршал Румыніі (з 1930).
Караль II рум.: Carol al II-lea | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
8 чэрвеня 1930 — 6 верасня 1940 | |||
Папярэднік | Міхай I | ||
Пераемнік | Міхай I | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||
Нараджэнне | 15 кастрычніка 1893[1][2][…] | ||
Смерць | 4 красавіка 1953[1][2][…] (59 гадоў) | ||
Пахаванне | Курця-дэ-Арджэш | ||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||
Бацька | Фердынанд I | ||
Маці | Марыя Эдынбургская[d] | ||
Жонка | Алена Грэчаская і Дацкая, Зізі Ламбрына[d] і Magda Lupescu[d] | ||
Дзеці | Міхай I і Кэрал Ламбрына[d] | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Сын караля Фердынанда, з юнацкасці быў вядомы эксцэнтрычнымі паводзінамі і скандальным ладам жыцця. Паводле сведчаннях сучаснікаў, пакутаваў ад прыяпізму, які штурхаў яго на «сексуальныя эскапады». Быў кароткачасова жанаты без ведама караля на прастачцы і меў ад гэтага шлюбу сына Мірчу Караля Ламбрына (1920—2006), які не быў прызнаны членам каралеўскай сям’і, аднак пазней, ужо пасля падзення манархіі, атрымаў у судзе права на прозвішча Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў. У тым жа 1920 годзе Караль ажаніўся афіцыйна з прынцэсай Аленай Грэчаскай, ад гэтага шлюбу ў наступным годзе нарадзіўся сын Міхай. Але неўзабаве адбыўся новы скандал: кронпрынц быў пазбаўлены правы пераходу ў спадчыну прастола ў снежні 1925 года (эміграваў з палюбоўніцай Аленай Вольф, яна ж Лупеску; гэта жанчына мела вялікі ўплыў на Караля і засталася з ім да канца жыцця).
Пасля смерці бацькі (20 ліпеня 1927) у 1930 годзе вярнуўся ў Румынію, зрушыў 8-гадовага сына Міхая I і ўзыйшоў на прастол. У 1938 годзе ўсталяваў дыктатуру, забараніў палітычныя партыі і прафсаюзы. З яго санкцыі быў забіты лідар нацыяналістаў Карнеліу Кадрану. Прытрымліваўся прабрытанскай арыентацыі. Пазбавіўшыся брытанскай падтрымкі, быў вымушаны прызнаць Венскі арбітраж 1940 года і далучэнне Бесарабіі да СССР, неўзабаве пасля чаго быў зрынуты Іонам Антанеску і пакінуў краіну, а каралём ізноў стаў Міхай.
У 1947 годзе Караль і Алена Лупеску ажаніліся ў Бразіліі. У канцы таго ж года Румынію пакінуў і зрынуты Міхай, аднак ён не пажадаў сустракацца за мяжой з бацькам. Караль II памёр і быў пахаваны ў Партугаліі. Праз паўстагоддзя, у 2003 годзе, яго рэшткі былі перанесены ў Румынію, у Курця-дэ-Арджэш, дзе былі пахаваны іншыя румынскія каралі. На перапахаванні прысутнічала яго ўнучка, дачка Міхая.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Carol II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Carol II von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karlo II. // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118720929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Carol II. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118720929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Міхай I |
Кароль Румыніі 1930—1940 |
Пераемнік: Міхай I |