Караліна Станіславаўна Раманчук

Караліна Раманчук (13 лютага 2000 — 28 мая 2022, г. Віцебск) — беларуская футбалістка[3].

Футбол
Караліна Станіславаўна Раманчук
Нарадзілася 13 лютага 2000(2000-02-13)[1]
Памерла 28 мая 2022(2022-05-28)[2] (22 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 1,62 м[1]
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Нёман Гродна
2021—2022 ЖФК Віцебск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Пачынала футбольны шлях у ДЮСШ СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў трэнера Міхаіла Харытанюка. У 2016-м годзе у складзе зборнай Беларусі U-17 згуляла ва ўсіх трох матчах кваліфікацыі ЧЕ-2017. У наступным годзе на дарослым узроўні дэбютавала ў складзе «Нёмана», за які выступала да канца 2020-га. За гэты час абаронца двойчы выйгравала бронзу чэмпіянату Беларусі (2019, 2020 гады), правёўшы за гродзенак 60 матчаў жаночай лігі і забіўшы адзін мяч.

На пачатку 2021 года падпісала кантракт з толькі створанай жаночай камандай «Віцебска». У дэбютным для сябе чэмпіянаце «Віцебск» фінішаваў сёмым з дзесяці. Стала лідаркай каманды па колькасці хвілін на полі[4].

Пахаваная ў Рацічах Гродзенскага раёна.

Зноскі