Карал Гофмайстэр
Карал Гофмайстэр (чэшск.: Karel Hoffmeister; 26 верасня 1868, Лібліцы — 23 верасня 1952, Глубока-над-Влтавай) — чэшскі піяніст, музыказнаўца і музычны педагог.
Карал Хофмайстэр Karel Hoffmeister | |
---|---|
![]() Карал Хофмайстэр (1899) | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1952 (83 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, музыказнавец, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Вучыўся ў Пражскай арганнай школе ў Ф. З. Скугерскага, ў Пражскай кансерваторыі ў Індржыха Кана фон Альбеста, вывучаў таксама эстэтыку ў Карлавым універсітэце ў Отакара Госцінскага. З 1891 г. выкладаў у Любляне. У 1899—1902 гг. выступаў у складзе Чэшскага трыа. З 1902 г. прафесар Пражскай кансерваторыі, сярод вучняў Гофмайстэра — Вальтэр Зюскінд, Оскар Маравеца, Іозеф Паленічэк, Уілем Петржэлка. У 1926 г. упершыню ўвёў у Пражскай кансерваторыі курс клавесіна. Займаў пасаду рэктара кансерваторыі ў 1923—1924, 1930—1933, 1935—1936 і 1937—1938 гг.
У 1907—1919 гг. разам з Каралам Штэкерам рэдагаваў газету «Музычны агляд» (чэшск.: Hudební revue). Апублікаваў манаграфію пра Антаніна Дворжака (чэшск.: Antonín Dvořák, 1924, некалькі перавыданняў, англійскі пераклад 1928), кнігу ўспамінаў пра Віцезслава Новака (чэшск.: 50 let s Vítězslavem Novákem, 1949), падручнік па фартэпіяна (чэшск.: Klavír; 1939).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142251895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
СпасылкіПравіць
- Libor Kvasnička. 200 let Pražské konzervatoře // Hudební Rozhledy, 2010, № 6. (чэшск.)