Карантэйн (анг. Courantyne) — рака на поўначы Паўднёвай Амерыкі. Выток размяшчаецца ва ўсходняй частцы Гвіянскага нагор’я. Рака працякае па паўночнай частцы нагор’я, затым па Гвіянскай нізіне сярод вільготных экватарыяльных лясоў, утвараючы зялёныя тунэлі, у якіх палыя дрэвы часта загароджваюць рэчышча. Упадаючы ў Атлантычны акіян каля гарадоў Карывертон (Гаяна) і Ньіў-Нікеры(Сурынам), рака ўтварае эстуарый. Па рацэ паміж гарадамі наладжана паромная пераправа.

Карантэйн
англ. Courantyne, нідэрл. Corantijn
Вадаспад Ванатоба на рацэ Карантэйн
Вадаспад Ванатоба на рацэ Карантэйн
Характарыстыка
Даўжыня 724 км
Басейн 56 тыс. км²
Вадацёк
Выток Гвіянскае нагор’е
 • Каардынаты 2°20′49″ пн. ш. 56°52′14″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Каардынаты 5°53′09″ пн. ш. 57°07′10″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян
Краіна
physical
Карантэйн
Карантэйн
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі складае 724 км. Падсілкоўваецца ў асноўным дажджамі, таму летам назіраюцца паводкі, а да канца кастрычніка рака моцна мялее. Плошча басейна ракі складае 56 тыс. км ², сярэдні расход вады — каля 1200 м ³/с.

У верхняй частцы працяг ракі ускладнены буйнымі парогамі і вадаспадамі, каля вялікіх парогаў рака разліваецца, утвараючы лабірынты астраўкоў, якія называюцца бістурыс. Да 70 км уверх ад вусця (да гаянскага пасёлка Арэалья) рака прыдатная для праходу невялікіх акіянскіх суднаў.

Па рацэ Карантэйн праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Гаянай і Сурынамам.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.54