Карбаранавая кіслата

Карбаранавая кіслата (хімічная формула — H(CHB11Cl11)) — наймацнейшая кіслата[1] (суперкіслата) з усіх, якія могуць захоўвацца ў шкляных бутэльках. Карбаранавая кіслата прыкладна ў мільён разоў мацнейшая за канцэнтраваную серную кіслату.

3D-мадэль малекулы карбаранавай кіслаты

Малекула мае ікасаэдрычную структуру.

Сінтэз правіць

Кіслата створана ва ўніверсітэце Каліфорніі (ЗША) з удзелам супрацоўнікаў Інстытута каталізу Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (Новасібірск)[2]. Ідэя сінтэзу з'явілася з фантазій «пра малекулы, якія ніколі дагэтуль не ствараліся», — сказаў Крыстафер Рыд, адзін з яе стваральнікаў, у інтэрв'ю службе навін часопіса «Nature».

Зноскі

  1. The Structure of the Strongest Bronsted Acid: The Carborane Acid H(CHB11Cl11) // «Journal of the American Chemical Society». — 2006. — № 128 (10). — Сс. 3160—3161.
  2. Создана самая сильная кислота // «Наука и жизнь». — 2005. — № 7. — 2005.

Спасылкі правіць