Каргадас-Карахас

Каргадас-Карахас (англ.: і фр.: Cargados Carajos), або Сент-Брэндан (англ.: St. Brandon) — архіпелаг у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Уяўляе сабою шырокі атол з мноствам водмеляў, невялікіх астравоў і скал. Да архіпелага таксама далучаюць востраў Альбатрос, які месціцца на поўначы паасобку. Каргадас-Карахас уваходзіць у склад Маўрыкія. Агульная плошча сушы — каля 3,2 км². Сталага насельніцтва няма, аднак на востраве Іль-Рафаэль знаходзіцца метэаралагічная станцыя, якую сезонна наведваюць супрацоўнікі.

Каргадас-Карахас
фр. Cargados Carajos, англ. St. Brandon
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў22 
Агульная плошча3,2 км²
Найвышэйшы пункт6 м
Размяшчэнне
16°35′ пд. ш. 59°37′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Каргадас-Карахас (Індыйскі акіян)
Каргадас-Карахас
Каргадас-Карахас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Каргадас-Карахас месціцца ў заходняй частцы Індыйскага акіяна. Найбольш паўднёвы востраў Кока знаходзіцца ў 425 км на паўночны ўсход ад Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія. Працягласць архіпелага з поўдня на поўнач — 66,2 км.

Ніжэй прадстаўлены найбольш значныя астравы Каргадас-Карахас:

Назва Каардынаты Плошча, км²
Альбатрос 16°13'43"S, 59°35'15"E 1,01
Іль-Рафаэль 16°27'S, 59°37'E 0,35
Кока 16°48'07"S, 59°32'44"E 0,5
Авакарэ́ 16°35'S, 59°40'E 0,05
Мапарэ́ 16°35'S, 59°41'E 0,3
Норт 16°19S, 59°39'E 0,206
Фрыгат 16°37'S, 59°31'E 0,197
Пёрл 16°31'S, 59°32'E 0,23

Усе астравы маюць каралавае паходжанне, даволі нізкія. Найвышэйшы пункт (6 м над узроўнем акіяна) знаходзіцца на востраве Альбатрос.

Прырода правіць

Ізаляванасць і малая плошча астравоў Каргадас-Карахас з'яўляюцца прычынай абмежаванасці мясцовай флоры і фаўны. Большасць сушы пакрыта хмызнякамі. Усяго налічваецца 41 від наземных раслін. На астравах спыняюцца марскія птушкі, чарапахі, шмат крабаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць