Кардыльера-Суббетыка
Кардыльера-Суббетыка (ісп.: Cordillera Subbética) — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.[1]
Кардыльера-Суббетыка | |
---|---|
ісп. Cordillera Subbética | |
![]() Ла-Сагра, найвышэйшы пункт Кардыльера-Суббетыка | |
Краіны | |
Горная сістэма | Кардыльера-Бетыка |
Найвышэйшая вяршыня | Ла-Сагра |
Вышэйшы пункт | 2383 м |
Вышэйшая кропка, Ла-Сагра дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, вышэйшыя кропкі — 2000 м.
На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб’ядноўваюцца ў адну, або Прэбетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі.[2] Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.
Зноскі
- ↑ Embalse del Taibilla Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Morfología kárstica del sector oriental del Prebético andaluz