Кардыльера Дамейка

Кардыльера Дамейка — вулканічны горны хрыбет у Андах на поўначы Чылі, у рэгіёне Антафагаста  (руск.), на захад ад Салар-дэ-Атакама. Даўжыня хрыбта з поўначы на поўдзень каля 600 км[1]. Самы высокі пункт — гара Cerro Quimal[2] з вышынёю 4278 метраў. Горны ланцуг азначае ўсходнюю мяжу плоскай часткі пустыні Атакама. У хрыбце ёсць некалькі вулканаў рознага ўзросту, у тым ліку і чацвярцічныя. Хрыбет узнік у выніку субдукцыі.

Кардыльера Дамейка
ісп. Cordillera Domeyko
Кардыльера-дэ-ла-Саль, частка Кардыльеры Дамейка
Кардыльера-дэ-ла-Саль, частка Кардыльеры Дамейка
Краіна
Даўжыня600 км
Вышыня4278 м 
Кардыльера Дамейка (Чылі)
Кардыльера Дамейка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утварэнне

правіць

Вулканічны хрыбет узнік у зоне субдукцыі, дзе акеанічная пліта Наска паднырвае пад кантынентальную Паўднёва-Амерыканскую пліту.

Аснова хрыбта ўтворана палеазойскімі гранітамі, вулканічнымі і марскімі асадкавымі пародамі, і часткова з трыясавых вулканагенных парод кіслага саставу.

Горы ўтрымліваюць каштоўныя мінеральныя рэсурсы, у прыватнасці медзь і нітраты, якія выкарыстоўваюцца з сярэдзіны XIX ст. Таксама ў гэтым раёне ёсць радовішчы золата і срэбра. Моцнае значэнне ва ўтварэнні карысных выкапняў прымалі магматычныя інтрузіі.

Прыродныя ўмовы

правіць

Клімат

правіць

Кардыльера Дамейка знаходзіцца ў заходняй (прыбярэжнай) частцы Андаў, гэта абумовіла засушлівы клімат мясцовасці. З захаду Паўднёвую Амерыку абмывае халоднае Перуанскае цячэнне (цячэнне Гумбальдта), выпарэнне з яго паверхні надзвычай малое, гэта абумовіла засушлівасць прыбярэжных і горных раёнаў. Падымаючыся ўверх і пераадольваючы араграфічныя перашкоды (горы Анды) цёплае і вільготнае паветра з Атлантычнага акіяну астывае, вадзяная пара ў ім дасягае кропкі расы і выпадае на ўсходнія схілы ў выглядзе атмасферных ападкаў, халоднае і сухое паветра, пераваліўшы праз андскія хрыбты ўтварае Фён (моцны, парывісты, цёплы і сухі мясцовы вецер, што дуе з гор у даліны). Менавіта таму Кардыльера Дамейка з’яўляецца горным хрыбтом з самай нізкай вільготнасцю ў свеце[3].

 
Cerro Quimal здалёк

У гэтым рэгіёне пачынаецца Лоа (самая доўгая рака Чылі (440 км)) і шэраг невялічкіх рэк.

Раслінны і жывёльны свет

правіць

У ніжняй частцы некаторых далін кожны год, пачынаючы з 29 ліпеня бачны прыкметы жыцця.

З жывёл прысутнічаюць андскі кондар і шыншыла.

Паходжанне назвы

правіць

Кардыльера Дамейка названа ў гонар Ігната Дамейкі ў год яго смерці (1889 г.).

Турызм

правіць

З-за аддаленасці і суровых прыродных умоў хрыбет Дамейка рэдка наведваюць турысты і альпіністы.

Зноскі

  1. Muñoz, N., Charrier, R. and Jordan, T. (July 2002). "Interactions between basement and cover during the evolution of the Salar de Atacama Basin, northern Chile". Rev. Geol. Chile. [online]. 29 (1): 55–80. doi:10.4067/S0716-02082002000100004. ISSN 0716-0208. Праверана 2008-02-07.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  2. Cerro Quimal
  3. ASTER’s Global View from Space Архівавана 22 лютага 2008.