Кардынал-протадыякан
Кардынал-протадыякан — глава сану кардыналаў-дыяканаў, як правіла старэйшы па ўзросце сярод кардыналаў-дыяканаў або старэйшы па ўзвядзенні ў сан кардынала.
У кардынала-протадыякана ёсць некалькі прывілеяў. Так менавіта кардынал-протадыякан абвяшчае з балкона Апасталічнага палаца пра абранне новага Папы Рымскага, прамаўляючы вядомую формулу Habemus Papam і імя новаабранага пантыфіка.
Да 1978 года кардынал-протадыякан каранаваў папскай тыярай новага Папу. Так кардынал-протадыякан Альфрэда Атавіяні каранаваў Паўла VI. Сёння кардынал-протадыякан уручае новаму Папе і новым мітрапалітам палій — старажытны знак біскупскай годнасці.
На сённяшні дзень, з 21 лютага 2011 года, кардыналам-протадыяканам з'яўляецца французскі курыяльны кардынал Жан-Луі Таран, які змяніў італьянскага кардынала Агасціна Качавілана, які быў узведзены ў сан кардынала-святара 21 лютага 2011 года.
Спіс кардыналаў-протадыяканаў Правіць
- кардынал Радрыга Борджыя — кардынал-протадыякан сакавік 1463 — 30 жніўня 1471;
- кардынал Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні — кардынал-протадыякан 30 жніўня 1471 — 22 верасня 1503;
- кардынал Рафаэле Сансоні Рыярыа — кардынал-протадыякан 22 верасня — 29 лістапада 1503;
- кардынал Джавані Калона — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1503 — 26 верасня 1508;
- кардынал Джавані Медычы — кардынал-протадыякан верасень 1508 — 9 сакавіка 1513;
- кардынал Федэрыка Сансеверына — кардынал-протадыякан чэрвень 1513 — 7 жніўня 1516;
- кардынал Алесандра Фарнезэ старэйшы — кардынал-протадыякан жнівень 1516 — 15 чэрвеня 1519;
- кардынал Іпаліта д'Эстэ — кардынал-протадыякан чэрвень 1519 — 3 верасня 1520;
- кардынал Аманьё д'Альбрэ — кардынал-протадыякан 3 верасня — 20 снежня 1520;
- кардынал Марка Карнара — кардынал-протадыякан 20 снежня 1520 — 14 снежня 1523;
- кардынал Алесандра Чэзарыні старэйшы — кардынал-протадыякан 14 снежня 1523 — 31 мая 1540;
- кардынал Нікало Рыдольфі — кардынал-протадыякан 31 мая 1540 — 31 студзеня 1550;
- кардынал Іначэнца Чыба — кардынал-протадыякан 28 лютага — 14 красавіка 1550;
- кардынал Нікало Гадзі — кардынал-протадыякан 27 чэрвеня 1550 — 20 лістапада 1551;
- кардынал Гвіда Асканья Сфорца дзі Санта Ф'ёра — кардынал-протадыякан 9 сакавіка 1552 — 6 кастрычніка 1564;
- кардынал Джуліа дэла Роверэ — кардынал-протадыякан 1565 — 15 лютага 1566;
- кардынал Іначэнца Чокі дэль Монтэ — кардынал-протадыякан 3 снежня 1568 — 2 лістапада 1577;
- кардынал Антоніа Карафа — кардынал-протадыякан 8 лістапада 1577 — 12 снежня 1583;
- кардынал Луіджы д'Эстэ — кардынал-протадыякан 19 снежня 1583 — 30 снежня 1586;
- кардынал Фердынанда Медычы — кардынал-протадыякан 7 студзеня 1587 — 28 лістапада 1588;
- кардынал Франчэска Сфорца дзі Санта Ф'ёра — кардынал-протадыякан 5 снежня 1588 — 13 лістапада 1617 — абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XI і Папы Рымскага Паўла V;
- кардынал Адаарда Фарнезэ — кардынал-протадыякан 13 лістапада 1617 — 11 студзеня 1621;
- кардынал Андрэа Бароні Перэці Мантальта — кардынал-протадыякан 11 студзеня — 5 мая 1621, аб'яўляў абранне Папы Рымскага Рыгора XV;
- кардынал Алесандра д'Эстэ — кардынал-протадыякан 19 красавіка 1621 — 2 кастрычніка 1623, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Урбана VIII;
- кардынал Карла Эмануэлю Піа дзі Савоя — кардынал-протадыякан 2 кастрычніка 1623 — 16 сакавіка 1626;
- кардынал Маўрыцыа Савойскі — кардынал-протадыякан 16 сакавіка 1626 — 10 лістапада 1642;
- кардынал Антоніа Барберыні — кардынал-протадыякан 10 лістапада 1642 — 21 ліпеня 1653;
- кардынал Джанджакама Тэадора Трывульцыа — кардынал-протадыякан 21 ліпеня 1653 — 14 мая 1655, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Аляксандра VII;
- кардынал Джуліа Габрыэлі — кардынал-протадыякан 14 мая 1655 — 6 сакавіка 1656;
- кардынал Вірджыніа Арсіні — кардынал-протадыякан 6 сакавіка 1656 — 11 кастрычніка 1666;
- кардынал Франчэска Майдалькіні — кардынал-протадыякан 11 кастрычніка 1666 — 19 кастрычніка 1689, хоць кардынал Рынальда д'Эстэ, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента IX, а Майдалькіні абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента X, папы рымскага Інакенція XI і папы рымскага Аляксандра VIII;
- кардынал Нікало Ачаёлі — кардынал-протадыякан 19 кастрычніка — 28 лістапада 1689;
- кардынал Урбана Сакеці — кардынал-протадыякан 28 лістапада 1689 — 22 снежня 1693, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Інакенція XII;
- кардынал Бенедэта Памфілі, O.S.Io.Hieros. — кардынал-протадыякан 22 снежня 1693 — 22 сакавіка 1730, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XI, папы рымскага Інакенція XIII і папы рымскага Бенедыкта XIII;
- кардынал Ларэнца Альцьеры — кардынал-протадыякан 24 ліпеня 1730 — 3 жніўня 1741, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XII;
- кардынал Карла Марыя Марыні — кардынал-протадыякан 7 жніўня 1741 — 16 студзеня 1747, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XIV;
- кардынал Алесандра Альбані — кардынал-протадыякан 16 студзеня 1747 — 11 снежня 1779, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XIII, папы рымскага Клімента XIV і папы рымскага Пія VI;
- кардынал Даменіка Арсіні д'Арагона — кардынал-протадыякан 13 снежня 1779 — 10 студзеня 1789;
- кардынал Ігнацыа Гаэтана Банкампаньі-Людавізі — кардынал-протадыякан 30 сакавіка 1789 — 9 жніўня 1790;
- кардынал Грэгорыа Антоніа Марыя Сальвіяці — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1790 — 5 жніўня 1794;
- кардынал Вінчэнца Марыя Альцьеры — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1790 — 12 сакавіка 1798;
- кардынал Антоніа Дорыа Памфілі — кардынал-протадыякан 12 сакавіка 1798 — 31 студзеня 1821, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія VII;
- кардынал Фабрыцыа Руфа — кардынал-протадыякан 31 студзеня 1821 — 13 снежня 1827, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XII;
- кардынал Джузэпэ Альбані — кардынал-протадыякан 13 снежня 1827 — 3 снежня 1834, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія VIII і папы рымскага Рыгора XVI;
- кардынал Агасціна Рыварола — кардынал-протадыякан 3 снежня 1834 — 7 лістапада 1842;
- кардынал Тамаза Рыярыа Сфорца — кардынал-протадыякан 7 лістапада 1842 — 14 сакавіка 1857, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія IX;
- кардынал Луіджы Гацолі — кардынал-протадыякан 14 сакавіка 1857 — 12 лютага 1858;
- кардынал Джузэпэ Угаліні — кардынал-протадыякан 12 лютага 1858 — 19 снежня 1867;
- кардынал Джакама Антанелі — кардынал-протадыякан 19 снежня 1867 — 6 лістапада 1876;
- кардынал Праспера Катэрыні — кардынал-протадыякан 6 лістапада 1876 — 28 кастрычніка 1881, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XIII;
- кардынал Тэадольфа Мертэль — кардынал-протадыякан 28 кастрычніка 1881 — 24 сакавіка 1884;
- кардынал Даменіка Кансаліні — кардынал-протадыякан 24 сакавіка — 20 снежня 1884;
- кардынал Ларэнца Іларыёнэ Рандзі — кардынал-протадыякан 20 снежня 1884 — 20 снежня 1887;
- кардынал Джузэпэ Печы — кардынал-протадыякан 20 снежня 1887 — 8 лютага 1890;
- кардынал Джон Генры Ньюмен, аратарыянец, — кардынал-протадыякан 8 лютага — 11 жніўня 1890;
- кардынал Іозеф Хергенротэр — кардынал-протадыякан 11 жніўня — 3 кастрычніка 1890;
- кардынал Тамаза Марыя Дзільяра, дамініканец, — кардынал-протадыякан 3 кастрычніка 1890 — 1 чэрвеня 1891;
- кардынал Ісідора Верга — кардынал-протадыякан 1 чэрвеня 1891 — 22 чэрвеня 1896;
- кардынал Луіджы Макі — кардынал-протадыякан 22 чэрвеня 1896 — 29 сакавіка 1907, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія X;
- кардынал Андрэас Штайнхубер, езуіт, — кардынал-протадыякан 29 сакавіка — 15 кастрычніка 1907;
- кардынал Франчэска Сенья — кардынал-протадыякан 15 кастрычніка 1907 — 4 студзеня 1911;
- кардынал Франчэска Салезіа дэла Вольпэ — кардынал-протадыякан 4 студзеня 1911 — 5 лістапада 1916, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XV;
- кардынал Гаэтана Біслеці — кардынал-протадыякан 5 лістапада 1916 — 17 снежня 1928, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія XI;
- кардынал Каміла Лаўрэнці — кардынал-протадыякан 17 снежня 1928 — 16 снежня 1935;
- кардынал Каміла Кача Дамініёні — кардынал-протадыякан 16 снежня 1935 — 12 лістапада 1946, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія XII;
- кардынал Нікола Каналі — кардынал-протадыякан 12 лістапада 1946 — 3 жніўня 1961, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Яна XXIII;
- кардынал Альфрэда Атавіяні — кардынал-протадыякан 3 жніўня 1961 — 26 чэрвеня 1967, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Паўла VI;
- кардынал Аркадзіа Марыя Лараона Саралегі, кларэцінец — кардынал-протадыякан 26 чэрвеня 1967 — 28 красавіка 1969;
- кардынал Уільям Тэадор Хёрд — кардынал-протадыякан 28 красавіка 1969 — 18 мая 1970;
- кардынал Антоніа Бачы — кардынал-протадыякан 18 мая 1970 — 20 студзеня 1971;
- кардынал Майкл Браўн, дамініканец, — кардынал-протадыякан 20 студзеня 1971 — 31 сакавіка 1971;
- кардынал Федэрыка Калоры дзі Віньяле — кардынал-протадыякан 31 сакавіка 1971 — 10 жніўня 1971;
- кардынал Шарль Журнэ — кардынал-протадыякан 10 жніўня 1971 — 5 сакавіка 1973;
- кардынал Перыкле Фелічы — кардынал-протадыякан 5 сакавіка 1973 — 30 чэрвеня 1979, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Яна Паўла I і папы рымскага Яна Паўла II;
- кардынал Серджа Піньедолі — кардынал-протадыякан 30 чэрвеня 1979 — 15 чэрвеня 1980;
- кардынал Умберта Мацоні — кардынал-протадыякан 15 чэрвеня 1980 — 2 лютага 1983;
- кардынал Апіліа Росі — кардынал-протадыякан 2 лютага 1983 — 22 студзеня 1987;
- кардынал Джузэпэ Капрыа — кардынал-протадыякан 22 чэрвеня 1987 — 26 лістапада 1990;
- кардынал Аўрэліа Сабатані — кардынал-протадыякан 26 лістапада 1990 — 5 красавіка 1993;
- кардынал Дурайсамі Сімон Лурдусамі — кардынал-протадыякан 5 красавіка 1993 — 29 студзеня 1996;
- кардынал Эдуарда Марцінес Самала — кардынал-протадыякан 29 студзеня 1996 — 9 студзеня 1999;
- кардынал Піа Лагі — кардынал-протадыякан 9 студзеня 1999 — 26 лютага 2002;
- кардынал Луіджы Поджы — кардынал-протадыякан 26 лютага 2002 — 24 лютага 2005;
- кардынал Хорхэ Артура Медзіна Эстэвес — кардынал-протадыякан 24 лютага 2005 — 23 лютага 2007, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XVI;
- кардынал Дарыа Кастрыльён Ояс — кардынал-протадыякан 23 лютага 2007 — 1 сакавіка 2008;
- кардынал Агасціна Качавілан — кардынал-протадыякан 1 сакавіка 2008 — 21 лютага 2011;
- кардынал Жан-Луі Таран — кардынал-протадыякан з 21 лютага 2011, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Францыска I.