Карзюкі

колішняя вёска, з 1972 года ў складзе Мінска

Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.

Вёска
Карзюкі
Рэшткі вёскі Карзюкі, 2019 г.
Рэшткі вёскі Карзюкі, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Карзюкі на карце Беларусі ±
Карзюкі (Беларусь)
Карзюкі
Карзюкі (Мінск)
Карзюкі

Гісторыя правіць

 
Карзюкі пасля зносу, 2019 г.

Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім[1]. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага[2].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917)[3]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3].

У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.

Вядомыя асобы правіць

  • Марыя Зінкевіч (1924—2010) — беларуская акцёрка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).

Цікавыя факты правіць

Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця»[4].

Зноскі

  1. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Карзюкі(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Памяць 1998, с. 592.
  3. а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 204.
  4. Над Сьвіслачай. У Карзюках(недаступная спасылка). Родныя вобразы. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017.

Літаратура правіць