Карламан (кароль Баварыі)

(Пасля перасылкі з Карламан, кароль Баварыі)

Карламан (ням.: Karlmann, фр.: Carloman) (830 — 22 верасня 880, Альцётынг, Баварыя) — кароль Баварыі876 года) і Італіі877 года) з дынастыі Каралінгаў.

Карламан
лац.: Karlomannus, ням.: Karlmann
19-ы кароль Баварыі
865/28 жніўня 876 — 22 верасня 880
Папярэднік Людовік II Нямецкі
Пераемнік Людовік III Малады
кароль Італіі
6 кастрычніка 877 — 879/22 верасня 880
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Карл III Тоўсты
Нараджэнне каля 830[1]
  • невядома
Смерць 22 верасня 880[1]
Месца пахавання
Род Каралінгі[1]
Бацька Людовік II Нямецкі[2]
Маці Эма Баварская[d][1]
Жонка наложніца:
Ліўтсвінда
Дзеці бастард:
Арнульф
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Карламан быў старэйшым сынам Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, (Германіі) і Эмы Баварскай, дочкі Вельфа I, графа Альтдорфа. У 861 годзе Карламан падняў паўстанне супраць свайго бацькі, а ў 863 годзе да новага мецяжу Карламана далучыліся і яго малодшыя браты Людовік III Малодшы і Карл III Тоўсты. У 865 годзе Людовік Нямецкі быў вымушаны саступіць Баварыю Карламану, а ў наступным годзе ён перадаў Саксонію Людовіку Малодшаму, а Швабію Карлу Талстому. Пазней Карламан прымірыўся са сваім бацькам, і яны разам змагаліся за імперскую карону з імператарам Людовікам II, праўда няўдала.

Пасля смерці бацькі ў 876 годзе Германія была падзелена паміж Карламанам і яго братамі. У 877 годзе памёр кароль Заходне-Франкскага каралеўства і імператар Захаду Карл II Лысы, што дазволіла сынам Людовіка Нямецкага прад’явіць прэтэнзіі на яго спадчыну. Карламан атрымаў карону Італіі, а яго малодшы брат Карл III Тоўсты стаў імператарам. Але ўжо ў 879 годзе Карламана разбіў параліч, і, прадчуваючы смерць, ён вырашыў падзяліць свае ўладанні. Людовік Малодшы атрымаў Баварыю, а Карл Тоўсты — Італію. Карламан не быў у шлюбе і не меў законных дзяцей, аднак ад нейкай Ліўтсвінды ў яго быў незаконнанароджаны сын Арнульф, якому ён завяшчал Карынтыю. Карламан сканаў 22 верасня 880 года ў Альцётынге, пахаваны ў манастырскай царкве.

 Папярэднік 
Людовік II Нямецкі
  кароль Баварыі 
876 — 880
Пераемнік
Людовік III Малодшы
 Папярэднік 
Карл II Лысы
  кароль Італіі 
877 — 880
Пераемнік
Карл III Тоўсты

Зноскі